18 гадоў таму трагічна загінуў Анатоль Майсеня

12 лістапада 1996 года на трасе Брэст — Мінск аўтамабіль, у якіям прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» Анатоль Майсеня ехаў з канферэнцыі ў Італіі, трапіў у аварыю.



Анатоль Майсеня з жонкай Ладай, фота з сямейнага архива, апубликаванае "Народнай воляй" у 2011 годзе


Пад Несвіжам, зусім недалёка ад вёскі, дзе нарадзіўся Майсеня, яго Jeep Cherokee урэзаўся ў грузавік... Анатоль Іосіфаваіч памёр па дарозе ў шпіталь. Яму было ўсяго 37 гадоў.

Па версіі следства, Анатоль Майсеня не справіўся з кіраваннем, што і стала прычынай аварыі. Але шмат хто і тады і цяпер лічыць, што аварыя была наўмысна падстроеная. Такой версіі прытрымліваўся і тагачасны міністр унутраных спраў Юры Захаранка, які лічыў, што ўплывовага журналіста і палітолага прыбралі з дарогі напярэдадні рэферэндуму.

Сястра Анатоля Майсені Людміла ў 2006 годзе ў каментары "Радыё Свабода" ўзгадала пра апошнюю размову з братам, калі той сказаў: “Хутка рэжым пойдзе ва-банк, і ў мяне ёсць звесткі, што першым, каго яны знішчаць, буду я...”

У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналіста пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.

Лепшыя з ягоных публікацыяў дагэтуль не страцілі сваёй актуальнасці.

Пахаваны Анатль Іосіфавіч Майсеня на Паўночных могілках у Мінску.

Каментаваць