Адышоў у лепшы свет вялікі кінарэжысёр

Ва ўзросце 90 гадоў вечарам у нядзелю, 9 кастрычніка, памёр польскі кінарэжысёр Анджэй Вайда, пра гэта паведаміла польская тэлевізія.


Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Анджэй Вайда зняў такія карціны, як «Канал», «Попел і дыямент», экранізацыю «Сібірская лэдзі Макбет» па Лескову, «Бесы» па Дастаеўскім, «Пілат і іншыя» паводле Булгакава. Быў уладальнікам прэмій «Оскар» (2000), «Сезар» (1982), шматлікіх узнагарод Канскага, Венецыянскага і Берлінскага кінафестываляў.

У канцы верасня оскараўская камісія Польшчы вылучыла апошнюю карціну Вайды «Powidoki» на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове».

Дата пахавання рэжысёра пакуль таксама не называецца.

 

Каментаваць