Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Алесі Кiпель — 60 год!

4 студзеня 60-ы дзень народзiнаў святкуе выбiтная дзеячка беларускай дыяспары ЗША Алеся Кiпель.

Алеся Кiпель (злева), Iрына Красоўская i Мiкiта Iльяшэвiч каля помнiку ахвярам камунiзму ў Вашынгтоне


Алеся Аляксандра Кіпель (нар. 4 студзеня 1957, Балтымар) — беларуска-амерыканская дзяржаўная i грамадская дзеячка, юрыст.

Нарадзілася ў сям'і грамадскiх дзеячаў i даследчыкаў беларускага замежжа Вітаўта i Зоры Кіпеляў. Скончыла Прынстанскі ўніверсітэт i юрыдычны факультэт Джорджтаўнскага ўніверсітэту. З'яўлялася партёркай юрыдычнай фiрмы Steptoe & Johnson, працавала ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША. Займае пасаду выканаўчага дырэктара ў Офiсе па міжнародным гандлі Дэпартамента ЗША па нацыянальнай бяспецы.

Бярэ актыўны ўдзел у беларускiм грамадскiм жыццi ЗША. У 1980-90-х гг. з'яўлялася афiцыйнай прадстаўнiцай Галоўнай Управы Беларуска-амерыканскага Задзiночання (БАЗА) у Вашынгтоне. З моманту стварэння Вашынгтонскага гуртка «БАЗА» ў 2007 г. выконвала абавязкi намеснiцы старшынi i старшынi арганiзацыi. З'яўлялася сябрам Галоўнай Управы «БАЗА», афiцыйнай прадстаунiцай БАЗА ва Ўсходне- і Цэнтральна-Eўрапейскай Кааліцыі (CEEC). У 2013 г. прадстаўляла «БАЗА» на VI З'ездзе беларусаў свету ў Менску, дзе была абраная ў Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Са студзеня 2016 г. займае пасаду намеснiцы старшынi Вашынгтонскага аддзела «БАЗА».

Рэдакцыя газеты «Новы час» віншуе Алесю з юбілеем і зычыць моцнага здароўя ды плёну ў працы на ніве беларушчыны!



Каментаваць