Бой з сабой. Хутка прэзентацыя і падарункі

3 мая ў сталічным  Доме літаратара адбудзецца творчая вечарына паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назовам «Бой з сабой».


У імпрэзе бяруць удзел: Радзім Гарэцкі, Леанід Дайнека, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі.

Увесь вечар на сцэне: гурт «Navi», народны ансамбль "Пліса" пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі, Кацярына Ваданосава і яе аркестр, Аляксей Галіч...

Вядоўца вечарыны Міхась Скобла.
 
Ласкава запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай паэзіі і песні. Першым пяці гасцям — кнігі з аўтографам аўтара і героя кнігі ў падарунак!
 
 Пачатак а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.



Каментаваць