Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Я б хацеў каб з’явіўся Данчык-2». Беларускаму спеваку — 59

Як прызнаецца спявак і журналіст у фільме «Белсату», гэта — «восень жыцця, а я сябе вельмі добра адчуваю ўвосень».


Данчык нарадзіўся ў ЗША ў сям’і ўкраінца і беларускі, з дзяцінства размаўляў на абедзвюх моваў сваіх бацькоў.

У 1977-м годзе ён запісаў свой дэбютны альбом «Беларусачка» — па сутнасці, першы беларускі дыск у ЗША.

Калі неўзабаве ён трапіць на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы — эфект будзе моцным і для Данчыка, і для Уладзіміра Мулявіна.

У каментарах пад апублікаваным фільмам адзін з нашых гледачоў называе Данчыка «беларускім салаўём», другі дзякуе за калыханку, а трэці кажа проста: «чалавек з іншай планеты».

Данчык вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку, а ў Беларусь упершыню наведаў у трыццаць гадоў.

У фільме Галіны Навумчык ён кажа, што разумее, якую ролю адыграў у 80-я і 90-я: «Гэта было важна ў тыя гады адраджэння — было адчуванне, што нешта зменіцца, а я даваў імпульс гэтаму руху і беларускай свядомасці, якая тады расла: малады амерыканец, які размаўляе па-беларуску, які спявае па-беларуску — гэта быў кур’ёз».

«Беларусь — гэта маё жыццё, кожны дзень я насычаны ўсім, што там робіцца, — прызнаецца Данчык. — І сёння я б хацеў каб з’явіўся Данчык-2».

Свой апошні альбом — «Калядныя песні» — Данчык запісвае ў 1997-м, пасля чаго заяўляе пра спыненне музычнай карʼеры.

Цяпер Багдан Андрусішын жыве ў Празе і працуе ў беларускай службе радыё «Свабода».

Дырэктар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук заўважае: «Мы працуем разам з пачатку 1990-х — уяўляеце, што такое дваццаць год працаваць побач з Моцартам?!».



Адмыслова для фільма Данчык перадаў «Белсату» відэа з сямейнага архіву, якое раней нідзе не дэманстравалася.

 

belsat.eu



Каментаваць