«Ён больш не хацеў жыць...» Памёр Барыс Кіт, чалавек-легенда

1 лютага ў Германіі, у Франкфурце-на-Майне памёр легендарны навуковец, беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт. Яму было 107 гадоў.  
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Пра смерць навукоўца паведамляе Радыё "Свабода" са словаў яго жонкі Тамара Казевіч. «Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — патлумачыла жонка.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён сам выкупіў участак. Дата пахаваньня пакуль не вядомая, бо сваякі выконваюць неабходныя фармальнасці.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі ён з'ехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Навагрудскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Працаваў дырэктарам Віленскай і Навагрудскай гімназій.

Пасля Другой сусветнай вайны Кіт эміграваў у ЗША, дзе зрабіў бліскучую навуковую кар'еру ў галіне астранаўтыкі. Ён зяўляецца суаўтарам падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (у суаўтарстве; Boris Kit, Douglas S. Evered), 1st ed. — New York: The Macmillan Company, 1960., якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.


Паводле «Еўрарадыё»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2018-02-03 08:52:30
"дзе зрабіў бліскучую навуковую кар'еру ў галіне астранаўтыкі" - вось бы хто расшыфраваў, што значыць гэты сказ. Бо крыніцы яго змест не пацьвярджаюць (тое казаў мне сааўтар Кіта (Б. Кит, Р. Завистович. "Что такое гравитация" (несколько точек зрения советских ученых)(на англ. яз.),1960 г.), Расэл Завістовіч у Вашынгтоне ў 1992 г. У дакладных навуках, - непрацяглы час працаваў як асыстэнт над прабламай выкарыстання вадкага вадароду як паліва. Таленавіты лектар і эсэіст-папулярызатар (аўтар навукова-папулярнага «Дапаможніка па ракетным паліве», 1960), аглядальнік дасягненняў савецкай касманаўтыкі. Гісторык навукі (такая навуковая галіна гісторыі, не астранаўтыкі). Выдатны актывіст эміграцыйнага руху, прыязны чалавек (шмат каго прымаў ужо жывучы ў Нямеччыне, насуперак абмежаваным магчымасцям). І трошкі стваральнік міфу пра сябе-навукоўца (з кім не бывае, калі лісліўцы табе дапамагаюць). Светлая памяць. Раю не выглядаць карыкатурна, прыпісваючы тое, чаго не было. У яго заслуг хапае.

Каментаваць