Мадэль з сіндромам Дауна

Мэйдэлін Сцюарт мае сіндром Дауна. Тым не менш 18-гадовая дзяўчына захацела стаць мадэллю. Зараз яна выступіць на  тыдні моды ў Нью-Йорку — каб надалей мяняць свет моды. 



Восем год. Болей яна не пражыве. Такі прысуд вынеслі дактары з аўстралійскага Брысбэна дачцэ Разанны Сцюарт пасля народзінаў. Дыягназ: сіндром Дауна, мутацыя генома, якая ўплывае на знешні выгляд і разумовыя здольнасці. 18 год. Напрыканцы верасня яна выступіць на шоў Хот-Куцюр (Haute-Couture) у Нью-Йорку на тыдні моды.

Такім чынам, мара Сцюарт спраўджваецца. Аўстралійка з ростам амаль у 1,50 метраў з длінымі чырвонымі валасамі і прыязным тварам адкрые паказ  італьянскай маркі “FTL Moda”, пасярэдзіне “Гранд цэнтрал стэйшн” Нью-Йорксага Вакзала. Год таму назад яна адчула сваю цягу да света моды. Яна пазіравала перад камерай і атрымлівала асаладу быць у цэнтры ўвагі ­—  напачатку, толькі сваіх бацькоў. Яны вырашыла стаць мадэллю, пачала трэніравацца і напрацягу некалькіх месяцаў скінула 20 кілаграмаў.

Яе маці, якая раней сама працавала як мадэль, падтрымлівала яе і арганізавала ёй прафесійную фотасесію. Фота, дзе Сцюарт пазіруе ў аранжавым бікіні і маляўнічым летнім адзенні, былі апублікаваныя ў Фэйсбуку — праз некалькі месяцаў яны сабралі ля некалькіх сот тысяч  фанатаў. Напачатку былі фотасесіі для некаторых марак моды і касметыкі.   Адна Нью-Йоркская фірма жаночых сумачак нават выпусціла сваю асобную калекцыю для Сцюарт і прызначыла пяць працэнтаў ад кожнай праданай сумкі  фонду сіндрома Дауна. “Мы хочам стварыць марку, якая будзе адкрываць магчымасці для тых, якія ўжо на пачатку свайго жыцця сустракаюцца з кар’ернымі абмежаваннямі”, адзначае шэф фірмы “ЭверМайя” (EverMaya) Даміян Грэйбел.

Топмадэль Тайра Бэнкс (41) з’яўляецца прыкладам для Сцюарт. “Я яе фанатка. Яна шмат зрабіла для свету моды”, кажа 18-гадовая аўстралійка пра сваю маці , якая адначасова з’яўляецца яе мэнэджэрам. Сцюарт, якой яшчэ ў дзіцячым усзросце зрабілі аперацыю на сэрцы і якая дагэтуль штодзённа ўжывае медыкаменты, вельмі саромеецца і неахвотна гаворыць з замежнікамі.

18-гадовая мадэль ­—  не першая з сіндромам Дауна на тыдні моды ў Нью-Йорку. У лютым у мерапрыемстве ўжо ўдзельнічала акторка Джэймі Брэвер (Jamie Brewer), якая таксама народжаная з мутацыяй генома. Такім чынам, яна даказала, што топ-дызайнеры больш  не шукаюць толькі звыклыя ідэалы прыгажосці.

„FTL Moda“ ужо дасылае ў Нью-Йорк неабходнае абсталяванне для падртымкі мадэлі. Прадпрыемства “з вялікай радасцю і гонарам” абвесціла ў Фэйсбуку. Для Сцюарт яе мара будзе здзейсненая і найперш яна хоча наведаць Статую Свабоды.

Каментаваць