Не стала выдатнага літаратара, фалькларыста, шчырага чалавека — Арсеня Ліса

Яшчэ пару тыдняў таму я мела шчасце рамаўляць з ім. Арсень Сяргеевіч быў пасля шпіталю, слабенькі, але поўны аптымізму. Мы размаўлялі пра працяг яго ўспамінаў...
Успамінаў пра яго насычанае і цікавае жыццё. Пра выдатных асобаў, якіх ён сустрэў на сваім шляху, пра падзеі, у віры якіх яму давялося жыць і працаваць.

Частку гэтых найцікавых успамінаў мы паспелі надрукаваць. Штосцьці, спадзяюся, яшчэ захавалася ў чарнавіках. Але колькі яшчэ магло быць напісана...

Неверагодна балюча ад гэтай страты. А яшчэ больш ад таго, што не знайшлося часу, каб наведацца да Арсеня Сяргеевіча... І ад таго, што не паспелі пры жыцці выдаць кніжкай яго ўспаміны...

Шчырыя спачуванні родным! Светлая памяць светламу і шчыраму чалавеку.

Пра развітанне з Арсенем Лісам мы паведамім дадаткова.

Злева направа: Іван Цішчанка, Арсень Ліс, Пётра Сергіевіч, Аляксей Гардзіцкі, Сцяпан Міско, верхні шэраг злева направа: Алесь Траяноўскі, Алесь Яскевіч, Міхась Шушкевіч, Іван Чыгрын. 1963 г, Першая выстаўка прац Сергіевіча ў Мінску

Бяграфія Арсеня Сяргеевіча Ліса 




Успаміны і артыкулы Арсеня Ліса




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць