Сёння дзень народзінаў Генадзя Карпенкі. Яму споўнілася б 67 гадоў

Адзін з лідараў апазіцыі, віцэ-спікер парламента Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 года ад кровазліцця ў мозг пры загадкавых абставінах. Яго смерць стала нечаканасцю для ўсіх.

Генадзь Карпенка быў безумоўна тым чалавекам, які мог змяніць хаду гісторыі. Магчыма, гэтым тлумачыцца яго раптоўны зыход за за месяц да альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў. Праз месяц смерці Карпенкі знік Юры Захаранка, а яшчэ праз паўгады Віктар Ганчар.

Пахаванне Карпенкі пераўтварылася ў шматтысячнае жалобнае шэсце па цэнтры Мінска. Нягледзячы на тое, што на момант смерці Генадзь Карпенка фактычна заставаўся віцэ-спікерам парламента, ён пахаваны на ўскрайку Усходніх могілак.


Рэдакцыйныя архівы захавалі фотаздымкі з вечара-рэквіема памяці Генадзя Карпенкі 9 красавіка 2009 года, на якім была прэзентавана кніга Аляксандра Тамковіча, напісаная ў суаўтарстве з Святланай Калінкінай і Аляксандрам Коктышам «Хроника разбившихся надежд». Аўтар фота — Юры Дзядзінкін. 


Каментаваць