У вянок памяці: «Никогда мы не будем братьями» пераствораны Вітаўтам Мартыненкам

Знакаміты беларускі музычны крытык, перакладчык і журналіст Вітаўт Мартыненка 17 красавіка сышоў з жыцця ў лепшы свет. Аднак у нас засталіся яго кнігі і пераклады.

Вітаўт Мартыненка


Прапануем вам верш "Никогда мы не будем братьями", перакладзены Вітаўтам Мартыненкам.

 

"Навязлівым братам"


верш Анастасіі Дзмітрук, пераклад Вітаўта Мартыненкі



Хіба можам братамі звацца мы,
Калі сцяг наш у вас пад танкамі,
Калі мову вы ненавідзіце —
Зневажаеце ёю, крыўдзіце,


Каб сябе называць «старэйшыя»,
Ну а нас «бульбашы», «тутэйшыя».
Хай вас процьма, ды безаблічныя.
Вы вялізныя, мы — вялікія.


А вы ціснеце-націскаеце,
Як сабакі, на дух наш лаеце.
Воля — слова вам незнаёмае,
Бо ланцуг ад маленства свомы вам.


У вас дома «молчанье — золото»,
Дык у нас хай гаворыць «Молотов» ,
Так, у сэрцы ў нас кроў гарачая,
Хоць рахманства «роднёй» прызначана,


Але душы у нас бясстрашныя,
Мы свядомасцю вам «опасные».
Пасталелі ды сталі мужнымі,
Хоць у школах чужацтву вучаны.


Нас каты на калені ставілі —
Мы ж не мышы, таму паўстанем мы.
Ну а мыш хай на ВАС памоліцца —
Яна кроўю сваёй умоецца.


Вам даслалі загады новыя —
Ды не здрадзім ні краю, ні мове мы.
Вы з Царом, а мы з Дэмакратыяй.
Хіба можам братамі звацца мы?





Каментаваць