Улад Вялічка

Калі ў лістападзе 2010 года Улада Вялічку ў Берліне абралі спікерам Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства», ад нечаканасці ён крыху разгубіўся. І не таму, што не меў неабходнага досведу. Наадварот. Здзівіла другое — папярэдні год гэту структуру ўзначальваў таксама беларус, а з дзяцінства ўсіх нас вучылі, што двойчы снарад у адну і тую ж варонку не трапляе. Тым больш, што ў форум уваходзяць 17 чалавек з 6 краін Еўропы. Выбар быў вялікі.

Першыя ўрокі



Калі ў лістападзе 2010 года Улада Вялічку ў Берліне абралі спікерам Форума грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства», ад нечаканасці ён крыху разгубіўся. І не таму, што не меў неабходнага досведу. Наадварот. Здзівіла другое — папярэдні год гэту структуру ўзначальваў таксама беларус, а з дзяцінства ўсіх нас вучылі, што двойчы снарад у адну і тую ж варонку не трапляе. Тым больш, што ў форум уваходзяць 17 чалавек з 6 краін Еўропы. Выбар быў вялікі.

Першыя ўрокі


Традыцыйна пачну не з гэтага эпізоду, а з самага першага ў жыцці Улада Вялічкі. Ён нарадзіўся 12 верасня 1973 года ў Мінску і амаль ніколі не развітваўся з родным горадам. Вучыўся ў 138-й школе, што знаходзіцца на вуліцы Адаеўскага Фрунзенскага раёна сталіцы.

Школа была звычайнай, то бок без усялякіх «ухілаў», але Уладу пашанцавала вучыцца ў вядомага па тых часах педагога-наватара Сямёна Барысавіча Каплана. Рэч вельмі сур’ёзная, бо адных толькі ўрокаў гісторыі ў іх было па восем штук кожны тыдзень.

Менавіта дзякуючы свайму настаўніку Вялічка атрымаў першыя аратарскія здольнасці і ўмельства думаць. А таксама трапіў на гістарычны факультэт Педагагічнага інстытута. Уступных іспытаў ён не здаваў увогуле. Па-першае, таму, што скончыў школу з медалём. Па-другое, дзяржава такім чынам падтрымлівала «педагогаў-наватараў», чыя адзнака прыраўноўвалася да ўніверсітэцкай. Зараз нешта падобнае адбываецца і з пераможцамі розных алімпіяд.

Можна сказаць, што Уладу Вялічку пашанцавала вучыцца ў лепшыя часы — 1991–1995 гады. Самы росквіт нацыянальнага адраджэння. Практычна на яго вачах аднавілася беларуская гістарычная навука, а гарадскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага «ператварыўся» ў Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Выпуск 1995 года стаў, здаецца, адзіным, які атрымаў дыпломы з «Пагоняй».

Дарэчы, адразу адтуль Вялічка і патрапіў у «трэці сектар», бо вучылі яго выкладчыкі, якія спрабавалі ў сваёй навуцы рабіць нешта новае. У прыватнасці ў дзіцячых летніках. Да гэтай працы з задавальненнем далучылася і студэнцкая група.

Вынікам чаго стала стажыроўка ў Германіі. Там адкрыліся вочы на тое, як можна па-іншаму будаваць адукацыйны працэс або працу з моладдзю па-за школай.

У нейкім сэнсе гэты быў абсалютны інсайт, іншы свет педагогікі. Гэтай працы потым і будзе прысвечана 15 гадоў жыцця.

Спецыфічныя ўрокі

Бацька Улада Вялічкі Ула­дзімір Іванавіч, на жаль, ужо сышоў. Гэта быў, без перабольшванняў, слесар ад Бога. Ён працаваў на вядомым не толькі ў Беларусі 32-м ваенным заводзе, які мясціцца на вуліцы Валгаградская.

Калі «развал Савецкага Саюза» даўся бацьку даволі цяжка, то для маці — наадварот. Тамара Іванаўна па адукацыі эканаміст. Пачынала сваю кар’еру ў выканкаме Фрунзенскага раёна, міністэрстве гандлю Беларусі, а калі пачалося стварэнне незалежнай банкаўскай сістэмы краіны, яе запрасілі на работу ў «Беларусбанк». На пенсію яна пайшла з пасады першага намесніка старшыні «Белгазпрамбанку».

Пазней ва Улада Вялічкі з’явілася і ўласная сям’я. І, гледзячы на здымак вядомага мінскага фатографа Паўла Цяпліцкага (ён ілюструе гэты нарыс), вельмі добрая.

З будучай жонкай ён пазнаёміўся па сутнасці выпадкова. Іх агульныя сябры бралі шлюб і запрасілі Улада і Алену сведкамі. Як потым высветлілася, такім жа самым чынам пазнаёміліся і бацькі будучага лідара «трэцяга сектара» Беларусі. У 1997 годзе Вялічкі распісаліся ў Гарадскім доме шлюбу.

Алена скончыла мінскі інстытут замежных моваў, а зараз таксама займаецца грамадскай дзейнасцю. Дакладней, нефармальнай адукацыйнай працай, а яшчэ дакладней — «шведскімі» гурткамі, а таксама культурніцкімі і адукацыйнымі праграмамі для жанчын.

Ёсць у яе і вельмі «спецыфічнае» захапленне. Яна спецыяліст па кітайскіх «чайных цырымоніях». Менавіта — «чайных». Не ведаю, як гэта ўспрымуць філолагі, але асабіста мне Улад Вялічка растлумачыў, што паміж паняццямі «чай» і «гарбата» існуе вялікая розніца. Першае слова паходзіць з Кітаю, а карані другога звязаны з травамі, раслінамі. Як вядома, далёка не кожную расліну можна называць чаем, а гарбата можа быць і рамонкавай, і язмінавай. Таму Улад і перастаў называць чай гарбатай.

Дарэчы, гэта, можна сказаць, хобі ў нейкім сэнсе стала і часткай грамадскага жыцця Алены, бо ў мінулым годзе разам з сяброўкай яна ладзіла праект «Невыпадковыя (НеслуЧАЙные) сустрэчы». Кожны тыдзень па серадах да іх прыходзілі «на чай» вядомыя людзі. Музыкі і паэты, скульптары і філосафы, мастакі і рэжысёры, пісьменнікі і прадзюсеры.

Сёння такіх праектаў Мінску ўжо некалькі, што Уладу Вялічку вельмі падабаецца. Яны не фінансуюцца нейкімі замежнымі грантамі. Гэта простая, зразумелая і сапраўдная самаарганізацыя людзей.

Камунікацыйныя ўрокі

Для Улада Вялічкі яны пачаліся адразу пасля ўзгаданай вышэй стажыроўкі ў Нямеччыне, бо тады стала абсалютна зразумелым, што для таго, каб ажыццяўляць нефармальную адукацыю ў Беларусі, трэба зрабіць нешта новае. У 1995 годзе ён прыняў актыўны ўдзел у стварэнні Моладзевага адукацыйнага саюзу «Фіальта» (існуе па гэты дзень), які адразу ж рэалізаваў некалькі праграм. Аказалася, тыя працуюць не толькі ў нямецкіх умовах, але і ў беларускіх. Больш за тое, вельмі тут патрэбныя.

У 1997 годзе Улад Вялічка разам з калегамі стварыў новую арганізацыю — Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», дырэктарам якой быў да мінулага года. Гэта адна з самых вядомых і прызнаных у адукацыйных колах структур. У асноўным працуе з моладдзю, студэнтамі і настаўнікамі і займаецца развіццём нефармальнай адукацыі.

Першапачаткова была яшчэ і работа са школьнікамі, але даволі хутка ўлады зразумелі, што туды трэба пускаць арганізацыі накшталт БРСМ. То бок ідэалагічна «свае». Пэўныя цяжкасці з’яўляліся рэгулярна, асабліва ў гады выбарчых кампаній. Але прага працаваць з людзьмі заўсёды вымушала шукаць новыя і новыя формы.

Да таго ж, нефармальная адукацыя дае разуменне таго, што ў жыцці трэба перш за ўсё змагацца не за дыплом, а за сваё развіццё. На жаль, сёння часцей адбываецца інакш, а слова «дэмакратыя» па сутнасці знаходзіцца пад забаронай.

Можа, менавіта гэта і стала адной са шматлікіх вялікіх і маленькіх прычын стварэння «ЕўраБеларусі».


Урокі на будучыню


Яшчэ ў 2007 годзе стала зразумелым, што Еўропа збіраецца па-іншаму працаваць з Беларуссю, калі з’явілася новая стратэгія адносінаў. Частка лідараў трэцяга сектара, якія да таго часу мелі вялікі досвед міжнароднага супрацоўніцтва і актыўна кансультаваліся паміж сабой, прыйшлі да высновы, што ёсць задачы, якія паасобку ніхто з іх не вырашае. Напрыклад, узмацненне важкасці голасу і ўплыву НДА на ўзроўні беларускага грамадства і еўрапейскіх структур.

У Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» увайшлі шэраг айчынных арганізацыяў і некаторыя партнёры з Еўропы, якія падзяляюць ідэі «культурнай палітыкі», сфармуляваныя вядомым беларускім метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. І, калі наступіў час «Усходняга партнёрства», «лыжка» прыйшлася да «абедні».

Нагадаем, што першыя размовы пра «Усходняе партнёрства» з’явіліся восенню 2008 года. Тады ж паўстала так званая польска-шведская ініцыятыва. Вельмі хутка яе падтрымалі і іншыя краіны ЕС. Афіцыйны ж старт праграмы быў дадзены на Пражскім саміце ЕС у маі 2009 года.

Чаму беларускія ўлады пагадзіліся на ўдзел ва «Усходнім партнёрстве»? Відавочна, не дзеля нейкіх дэмакратычных каштоўнасцей. На падобны крок іх прымусілі вельмі сур’ёзныя праблемы. Гэта і расійска-грузінская вайна, якая паставіла цэлы шэраг пытанняў. Накшталт таго, як Беларусі трэба будаваць адносіны з Расіяй. І эканамічны крызіс. І рэгулярныя «газавыя» «цёркі».

Што б там хто ні казаў, але відавочна, за два гады да крывавых падзеяў 19 снежня 2010 года беларускім уладам прыйшлося крыху змяніцца. Настолькі, каб спужацца любых зменаў.

Разлік быў на грошы. Там яны ёсць, канешне, але гэта зусім не тое, што можа выратаваць беларускую эканоміку. Не адбылася і чаканая палітычная легалізацыя, якая зараз немагчымая па вызначэнню. Можа, менавіта па гэтых прычынах і з’явіліся заклікі канчаткова паставіць на «Усходнім партнёрстве» крыж?

Не буду яшчэ раз расказваць пра падрабязнасці ўзнікнення Форуму грамадзянскай супольнасці. Адзначу толькі тое, што стварылі яго па ініцыятыве Еўрапейскай камісіі. Прадстаўнікі «трэцяга сектару» шасці краін (Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан, Беларусь) рэгулярна даюць «зваротную сувязь» па праграме нацыянальным і еўрапейскім структурам.

Першы Форум грамадзянскай супольнасці адбыўся ў лістападзе 2009 года ў Брусэлі, другі — праз год у Берліне, дзе Улада Вялічку і абралі спікерам. Трэці запланаваны на наступны лістапад. Адбудзецца ён у Познані, бо прыйдзецца на польскае старшынства ў ЕС.

Па ініцыятыве незалежных НДА Беларусі, падтрыманай іншымі краінамі, форум стаў не часовай (адзін раз на год), а пастаяннай структурай, што надта не спадабалася беларускім уладам. Яны ігнаравалі створаную беларускую Нацыянальную платформу форума, спрабавалі «падмяць» яе пад сябе, актыўна супрацьдзейнічалі, але нічога не атрымалася. Спроба падмяніць грамадскую супольнасць Грамадска-кансультацыйнай радай пры прэзідэнце РБ «не прайшла».

У гэтым, на мой погляд, і заключаны сэнс галоўнага ўрока на будучыню — іншадумства не павінна дазваляць кіраваць сабой тым, хто думае «як трэба».

Каментаваць