Віншуем Зянона Пазьняка! (+архіўнае відэа)

Сёння спаўняецца 74 гады Зянону Пазьняку — аднаму з першых, найбольш яркіх і адначасова найбольш спрэчных палітыкаў незалежнай Беларусі.

Зянон Пазьняк — адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Мартыралёгу Беларусі, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі-БНФ, археолаг, мастацтвазнавец, празаік, паэт. Аўтар амаль сотні навуковых, палітычных і культуралаґічных артыкулаў, выдаў звыш за дзясятак кніг і брашур.


Днямі ў Нью-Ёрку, дзе зараз жыве лідар КХП-БНФ, адбылася прэзентацыя кнігі паэзіі Пазьняка і яе перакладаў на розныя мовы «Вокс Ангэліка».

Рэдакцыя «Новага часу» віншуе Зянона Станіслававіча з днём нараджэння і прапануе чытачам падборку архіўных відэаматэрыялаў. 

Дакументальны фільм «Невядомы Пазьняк»



Ток-шоу каманды Пазьняка ў жывым эфіры БТ

Унікальнае відэа выступу Зянона Пазьняка ў Вярхоўным Савеце

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-04-24 20:00:08
Здаецца, даўно ужо бясспрэчнага. Калі табе 74 гады - то пра што ўжо спрачацца? Пара мабыць зьбірацца. На радзіму, ці яшчэ далей...

Каментаваць