Зорка «Купалаўскага» Святлана Зелянкоўская атрымала від на жыхарства ва Украіне

Святлана Зелянкоўская выклала здымак з дакументам у руках на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Здымак суправаджаецца словамі "Шчэ не ўмерла Украіна!"



Каля года Святлана Зелянкоўская, жонка музыкі Сяргея Міхалка, жыве на два горада — Мінск і Кіеў. У Міхалка і іх сына Макара ўжо ёсць віды на ўкраінскае жыхарства. Цяпер такі дакумент з'явіўся і ў беларускай актрысы.

Раней Зелянкоўская паведаміла пра сваё рашэнне пераехаць у Кіеў.

«Мне цікава развівацца, каб мая праца была патрэбная, а мае дзеці маглі сябе праявіць, былі актыўнымі, якія думаюць і імкнуцца наперад. Мне не хочацца, каб яны сталі часткай паслухмянай шэрай масы», — адзначае Святлана Зелянкоўская.

Нагадаем, экс-лідэр «Ляпісаў» і лідэр BRUTTO Сяргей Міхалок вымушаны быў пакінуць Беларусь з-за пераследаў за крытыку ўлады.

Абмеркаванне:

  • Хадыка
  • 2016-01-22 07:34:06
Калі хто не разумее: Зелянкоўская - натупная зорка (Купалінка) тэатра. Мусіла быць. Але з'ехала. Краіна з'язджае.

Каментаваць