Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1
03c6b06952c750899bb03d998e631860

НЕ ПІСЬМЕННІЦА

Нядаўна мяне запрасілі святкаваць народзіны ў вялікую вясёлую кампанію. Была зіма — не толькі на календары, але і на вуліцы. Калі госці наеліся і ідэі для забаваў пачалі ссякаць, нечакана паўстала ініцыятыва:

— Народ, хадзем на санках катацца!

— Нееее, — застагнаў народ. Мароз на вуліцы, ісці далёка — дый што мы дзеці малыя?

— Народ, вы што? Ды калі вы апошні раз з горкі каталіся? І калі яшчэ пакатаецеся? Колькі там той зімы? Колькі там таго жыцця? Народ, устаем і пайшлі!

Народ устаў і пайшоў, мы гадзіну коўзаліся з ільдзянай гары на кавалках кардону, весяліліся і радаваліся жыццю, зіме, марозу. Тою, хто так актыўна, рашуча і, галоўнае, паспяхова падбіў калятрыццацігадовых дарослых людзей на такі несур’ёзны занятак, была Дар’я Кастэнка. Менавіта тады я вырашыла, што я пра яе напішу.

  • 28-02-2009
  • Марыя Мартысевіч