Мінск, вуліца Нававіленская 23, двор. 10 ліпеня. Ад дзявятай раніцы грахоча адбойны малаток і вішчыць цыркулярка для рэзкі асфальту. Хаця ў гэтых месцах ямачны рамонт пакрыцця ўвогуле не быў патрэбны.

Маленкія страты верхняга слою (глыбінёй 1-2 см) у такім стане заставаліся гадамі, там нават лужыны не ўтвараліся.

Рабочыя «засвоілі» дзясяткі два квадратныя метры «рэзкі і выемкі», потым будзе яшчэ асфальціроўка (цікава, ці дачакаюцца дзеля гэтага дажджу?).


А потым, нават без дажджу, па сутыкненнях новага і старога асфальту будзе заўсёдная штогадовая эрозія. Зноў аб’ёмы «працы».


Зараз трохі стомленыя «рабочыя» сядзяць ля суседняга пад’езду на лаўцы, смаляць і задаволена мацюкаюцца на ўвесь двор. Тэлефоны адпаведнага (вытворчага) аддзела ЖКГ Цэнтральнага раёна (8017327-36-09, 8017327-37-64) і галоўнага інжэнера (8017327-23-04) на мае званкі глуха не адказваюць.

Весяліся, падаткаплацельшчык! Цябе ізноў абабралі.  

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Аляксей Хадыка
  • 2018-07-10 17:50:13
Парада: у падобных выпадках заходзіце на сайт пракуратуры свайго раёну, раздзел “звароты грамадзян”, і пішаце літаральна пару фраз: “ у мяне (адрас, імя) у двары (ці дзе) адбываецца нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў (артыкул КК). Прашу праверыць, разабрацца і даць адказ па сутнасці…” Эфект гарантаваны.

Каментаваць