Палёт зязюлі

Як паведамілі днямі разнастайныя сродкі масавай інфармацыі, у выдавецтве “Літаратура і мастацтва пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі выйшла кніга старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу –  верхняй палаты беларускага “парламента – акадэміка Анатоля Рубінава.  Пазнаёміцца з выданнем кожны зможа ў кнігарнях ці бібліятэках. А крытыкаваць ці каментаваць яго творчасць – відаць, справа навуковай літаратуразнаўчай супольнасці.



Як паведамілі днямі разнастайныя сродкі масавай інфармацыі, у выдавецтве “Літаратура і мастацтва пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі выйшла кніга старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу –  верхняй палаты беларускага “парламента – акадэміка Анатоля Рубінава.  Пазнаёміцца з выданнем кожны зможа ў кнігарнях ці бібліятэках. А крытыкаваць ці каментаваць яго творчасць – відаць, справа навуковай літаратуразнаўчай супольнасці. Задача гэтай публікацыі – толькі прывесці ўзорны твор з паэтычнага фаліянту, які адлюстроўвае тыповыя якасці стылю і агульны мелас інтанацый паважанага аўтара.

Ох, народ ты наш, народ,
Ох, народище!
Из полтысячи пород –
Одна породища!
Наш один – за ихних двух –
Только дай борща…
И раз в двадцать крепче дух…
Из туалетища.

(“Ох, народ ты наш, народ!, 1994)

Прыгадваецца гісторыя з будаўніцтвам маскоўскай сядзібы Арсеня Марозава (1873-1908), прадстаўніка знанага купецкага роду. У савецкія часы яна была вядома як Дом дружбы з народамі замежных краін ля пачатку Новага Арбату (вуліца Ваздвіжэнка), а зараз выкарыстоўваецца як Дом прыёмаў ураду РФ. Дом як дом, вытрыманы ў стылі эклектыкі, які зараз сыйшоў бы і за архітэктурны помнік. Пабудаваны ён быў на ўчастку, падараваным да 25-годдзя сына яго маці, Варварай Аляксееўнай, замест зруйнаванай паводле волі сына густоўнай класіцыстычнай старамаскоўскай будыніны. Пабачыўшы новы дом, выхаваная ў старых традыцыях маці толькі ўздыхнула: “Раней, сынок, тоькі я ведала, што ты дурнаваты, а зараз – уся Масква…

Як кажуць, ніякіх паралеляў. Інтэлектуальны палёт акадэміка Рубінава добра вядомы ў краіне па ягоных аналітычна-тэарэтычных артыкулах на сацыяльныя і прававыя тэмы.

Балазе, не ўсе акадэмікі ў Беларусі такія асаблівыя.

Каментаваць