Сыход Рамана Бязсмертнага

3 чэрвеня указам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пасля 1 года і некалькіх месяцаў працы з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі быў адкліканы самы выдатны з нядоўгай гісторыі дяпламатычных стасункаў новых незалежных краін украінскі прадстаўнік у Мінску. Усе гэтага чакалі: прадстаўнік “аранжавай партыі, легендарны камендант кіеўскага Майдана наўрад ці мог доўга затрымацца ў абойме адміністрацыі “Партыі рэгіёнаў. Залішне розныя менталітэты.



3 чэрвеня указам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пасля 1 года і некалькіх месяцаў працы з пасады амбасадара Украіны ў Беларусі быў адкліканы самы выдатны з нядоўгай гісторыі дяпламатычных стасункаў новых незалежных краін украінскі прадстаўнік у Мінску. Усе гэтага чакалі: прадстаўнік “аранжавай партыі, легендарны камендант кіеўскага Майдана наўрад ці мог доўга затрымацца ў абойме адміністрацыі “Партыі рэгіёнаў. Залішне розныя менталітэты. Раптам падумалася, прыгадваючы нядаўнія скандальныя словы Аляксандра Лукашэнкі пра “казлоў і вашывасць, што кіраўнік Беларусі не заўсёды памыляецца. Хаця Раман Бязсмертны ў той момант выдатна выканаў свой абавязак дыпламата, выказаўшы рашучы пратэст з нагоды хамскіх выказванняў.

Каб зразумець, чаму Рамана Бязсмертнага называлі ледзьве не самым еўрапейскім амбасадарам з усяго дыпламатычнага корпусу ў Мінску, варта дазволіць доўгую цытату. Гэтыя словы Раман Пятровіч сказаў напярэдадні адстаўкі, ужо, відаць, ведаючы пра яе, у перадачы аднаго з украінскіх тэлеканалаў:

“У Беларусь, як у тэатр, трэба прадаваць білеты. Таму што ў гэтым тэатры, бы ў кроплі расы, сканцэнтравана ўсё: і велічнае, і нізкае, і трагічнае, і смешнае. У ім ужо зараз, у наш час, новае стагоддзе, новае тысячагоддзе можна вельмі лёгка праэкзаменаваць свае крокі, спрагназаваць, як будзе развівацца сітуацыя ў суседніх дзяржавах, якія так ці йначай будуць пераймаць гэты досвед. Першы тэзіс і відавочны: што эканамічным крызісам падуладныя ўсе сістэмы, якія існуюць на дадзены момант, і няма выключэнняў, і не з’яўляецца выключэннем тая мадэль, якая называлася беларускай мадэллю. Гэта аксіёма. Цяпер гэта зрабілася зразумелым. А другое, што трэба сказаць: Беларусь перажывае зараз у бальшыні тыя рэчы і з’явы, якія украінцы ўжо прайшлі і перажылі неаднаразова. Мы таксама памятаем ліхія 1990-я гады, калі ў нас было 3 курсы даляра ў нацыянальнай валюце…

Раман Бязсмертны вельмі любіў прыводзіць бязлітасныя і відавочныя эканамічныя дадзеныя – бо эканоміка без усялякіх палітычных каментароў гаварыла пра нездаровыя тэндэнцыі ў рэгіёне сама па сабе. Меньш вядомыя намаганні Рамана Бязсмертнага ў галіне культуры. Літаральна за паўгадзіны ён вырашыў пытанне па супрацоўніцтву ў рамках Усходняга партнёрства Нясвіжскага архітэктурнага запаведніка з калегамі з музеяў Луцка. Папросту зняў трубку, патэлефанаваў мэру горада, і тэхнічныя пытанні былі вырашаны. Каб наша краіна намаганнямі яе лідара сама не выпіхнула сябе за рамкі гэтай праграмы ЕС, ужо ў гэтым годзе Нясвіжскі замак атрымаў бы 700 тыс. еўра для рэстаўрацыі і аднаўлення інтэр’ераў і інфраструктуры.

Учора у інтэрв’ю “Камерсанту Раман Бязсмертны сказаў, што, напэўна, у дыпламатычную службу яго не вернуць – прэнамсі зараз. Ён будзе працаваць у структурах “Нашай Украіны. А таксама, сказаў ён – сувязяў з Беларуссю ніколі не страціць. Пажадаем, каб так яно і адбылося.
 

Каментаваць