Адны раўнейшыя за іншых

Беларусь — дзіўная краіна. У тым сэнсе, што ў нас ёсць некалькі катэгорый грамадзян. Адны — гэта тыя, для каго пісаныя законы і якія мусяць гэтыя законы выконваць. І іншыя — тыя, хто прыдумляе гэтыя самыя законы, зацвярджае іх, але выконваць не спяшаецца. І не імкнецца. То бок, усё выключна па Оруэлу — “усе жывёліны роўныя, але некаторыя раўнейшыя за іншых.



Беларусь — дзіўная краіна. У тым сэнсе, што ў нас ёсць некалькі катэгорый грамадзян. Адны — гэта тыя, для каго пісаныя законы і якія мусяць гэтыя законы выконваць. І іншыя — тыя, хто прыдумляе гэтыя самыя законы, зацвярджае іх, але выконваць не спяшаецца. І не імкнецца. То бок, усё выключна па Оруэлу — “усе жывёліны роўныя, але некаторыя раўнейшыя за іншых.

Да чаго я гэта? А вось пабачыў мінулым суботнім вечарам па “зомбаскрыні, як кіраўнік дзяржавы радаваўся выбітнай перамозе на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Вікторыі Азаранка. Усё правільна — галава дзяржавы на тое і галава, каб ёй балець за ўсё, што тутака адбываецца. Ці не тутака, але што звязана з нашай краінаю. Але ж вось адпачывае зараз афіцыйны беларускі лідар у Сочы, катаецца на лыжах. Ну, і няхай сабе, ён таксама мае права на адпачынак. Але ж побач я заўважыў і ягонага малодшага сына Колю. Пардон, але ж зараз ужо ідзе трэцяя чвэрць навучальнага году. Дык чаму ж першакласнік Коля не ў школе, але за тысячы кіламетраў ад яе?

Варта заўважыць, што ад 1 верасня 2011 году ў Беларусі дзейнічае новы Кодэкс аб адукацыі, у якім з’явіліся нежартоўныя рэпрэсіўныя моманты ў дачыненні да парушальнікаў навучальнае дысцыпліны. Вучні-“шкаляры могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці не проста за прагулы, але нават за спазненне на заняткі. І адказнасць гэта таксама нежартоўная — заўвага, альбо вымова, альбо нават адлічэнне са школы. Дык што, адпачынак з родзічамі ў разгар навучальнага працэсу ўжо лічыцца паважлівай прычынаю для адсутнасці на занятках? Звычайнае дзіця з ягонымі бацькамі ўжо зведала б шмат “прыемнасцяў, калі б такое здарылася ў шэраговай беларускай сям’і.

Дарэчы, яшчэ зусім нядаўна беларускае заканадаўства забараняла, каб блізкі родзіч, напрыклад, сын, на дзяржаўнай службе працаваў у прамым падпарадкаванні, напрыклад, свайму бацьку. Гэта тычылася ўсіх, апроч… Хто падчас дзеяння такога заканадаўства быў прызначаны памочнікам прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы? Правільна, Віктар Аляксандравіч Лукашэнка. А хто ўзначаліў Прэзідэнцкі спартыўны клуб? Правільна, Дзмітры Аляксандравіч Лукашэнка.

Вось цяпер ясна, хто ў нас роўны, а хто раўнейшы. Таму і катаецца Коля на лыжах у “Краснай паляне у той час, як астатнія беларускія шкаляры грызуць “граніт навукі.
 

Каментаваць