Адстаўка маскоўскага мэра – яшчэ адзін удар па Мінску?

Ранак 28 верасня пачаўся з самай гучнай палітычнай бомбы апошняга часу: прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў адправіў у адстаўку мэра Масквы Юрыя Лужкова, які кіраваў расійскай сталіцай васямнаццаць год. Прычым з фармуліроўкай, якая робіцца “ваўчыным білетам для любога палітыка: “У сувязі са стратай даверу кіраўніка дзяржавы. Аналітыкі адзначаюць, што сыход з пасады маскоўскага галавы Юрыя Лужкова можа стаць балючым ударам і па афіцыйнаму Мінску.

Ранак 28 верасня пачаўся з самай гучнай палітычнай бомбы апошняга часу: прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў адправіў у адстаўку мэра Масквы Юрыя Лужкова, які кіраваў расійскай сталіцай васямнаццаць год. Прычым з фармуліроўкай, якая робіцца “ваўчыным білетам для любога палітыка: “У сувязі са стратай даверу кіраўніка дзяржавы. Аналітыкі адзначаюць, што сыход з пасады маскоўскага галавы Юрыя Лужкова можа стаць балючым ударам і па афіцыйнаму Мінску.

Юры Лужкоў быў, бадай, адзіным палітыкам найвышэйшага рангу, які не выказваўся кепска пра беларускага прэзідэнта падчас інфармацыйнай вайны, якую вядуць расійскія ўлады супраць афіцыйнага Мінска на працягу апошніх месяцаў. Маскоўскі мэр дыстанцыраваўся ад усіх магчымых эканамічных (цукровых, цукеркавых, мясных, малочных) войнаў, глашатаем якіх быў “галоўны санітар Расіі Генадзь Анішчанка. У той час, калі адносіны паміж Крамлём і афіцыйным Мінскам уступалі ў чарговую “баявую фазу, менавіта Лужкоў працягваў “руку дапамогі беларускаму кіраўніцтву, пагаджаючыся прымаць на сваёй падкантрольнай тэрыторыі беларускую прадукцыю як машынабудаўнічай вытворчасці, так і лёгкай прамысловасці і прадукты харчавання на даволі істотныя для Беларусі сумы.

Юры Лужкоў аказваў і маральна-палітычную падтрымку афіцыйнаму  беларускаму лід'ру, калі супраць таго наваўчыліся абодва расійскія дуумвіры. Маскоўскі мэр заставаўся хіба што не апошнім аплотам падтрымкі для вышэйшага беларускага кіраўніцтва на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (калі не лічыць некаторых правінцыйных губернатараў, палітычная вага якіх ніяк не параўнальная з магутнасцю маскоўскага граданачальніка). І невыпадкова, што Аляксандр Лукашэнка, пакінуўшы па-за ўвагаю 45-годдзе расійскага прэзідэнта, шчыра павіншаваў з 74-годдзем маскоўскага мэра і пажадаў яму і яго сям’і “шчасця і ўдачы. 

І вось раніцай 28 верасня гэты аплот падтрымкі абрынуўся ў момант. Цяпер ужо не істотна, хто будзе ўзначальваць расійскую сталіцу, можна толькі з упэўненасцю казаць пра тое, што новае сталічнае начальства будзе больш лаяльнае і паслухмянае Мядзведзеву і Пуціну. Пад пагрозаю могуць аказацца многія маскоўска-беларускія праекты, якія былі створаны яшчэ пры Лужкове на тэрыторыі расійскай сталіцы, а таксама замарудзіцца рэалізацыя тых праектаў, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі з удзелам імперыі жонкі цяпер ужо былога мэра расійскай сталіцы Алены Батурынай.

Адстаўка старога і даверанага сябра беларускага прэзідэнта – неслабы ўдар і па Аляксандру Лукашэнку, які ў выніку такога захаду Дзмітрыя Мядзведзева пазбавіўся апірышча ў сталіцы ўсходняй суседкі. Усе наступствы адстаўкі Лужкова могуць стаць адчувальнымі для Беларусі і яго кіраўніцтва ўжо вельмі хутка, асабліва падчас прэзідэнцкай кампаніі. Хаця ў дадзеным выпадку, што да эканамічнага супрацоўніцтва, хацелася б памыліцца.    
 

Каментаваць