Аскал “лібералізацыі па-беларуску”

Я не спыняюся здзіўляцца таму, як у нашай краіне ідзе “лібералізацыя і дэмакратызацыя ўнутрыпалітычнага жыцця. Ад “радасці росту свабоды і дабрабыту аж распірае…

Толькі некалькі фактаў апошніх дзён.

7 ліпеня асіповіцкі гарадскі суд адправіў на нары на цэлы год моладзевага актывіста, фігуранта леташняга нашумелага “Працэсу чатырнаццаці Арцёма Дубскага, дарэчы, прызнанага “Міжнароднай амністыяй вязнем сумлення. Еўропа пакуль маўчыць.

Я не спыняюся здзіўляцца таму, як у нашай краіне ідзе “лібералізацыя і дэмакратызацыя ўнутрыпалітычнага жыцця. Ад “радасці росту свабоды і дабрабыту аж распірае…

Толькі некалькі фактаў апошніх дзён.

7 ліпеня асіповіцкі гарадскі суд адправіў на нары на цэлы год моладзевага актывіста, фігуранта леташняга нашумелага “Працэсу чатырнаццаці Арцёма Дубскага, дарэчы, прызнанага “Міжнароднай амністыяй вязнем сумлення. Еўропа пакуль маўчыць.

7 ліпеня ў Ваўкавыску міліцыянты і байцы спецназа (!) затрымалі дырэктарку фірмы “Ніка-таксі 22222, дзе працаваў палітвязень Мікалай Аўтуховіч, Людмілу Парэмскую, а самому экс-прадпрымальніку працягнулі тэрмін знаходжання за кратамі ў следчым ізалятары. Столькі сіл — на адну жанчыну!

8 ліпеня ў Гомелі людзі ў цывільным затрымалі журналіста Алега Ражкова, які выконваў свой прафесійны абавязак, калі здымаў на камеру акцыю пратэсту ў цэнтры горада. Пры затрыманні супраць Алега ўжылі фізічную сілу, у выніку чаго ў маладога чалавека адбылося зашчамленне пазванковага нерва, і цяпер хлопец ледзь можа хадзіць. Калі я тэлефанаваў Алегу на “мабілу, ён яшчэ знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку, а праваахоўнікі вырашалі, што ім рабіць з журналістам і відэакасетай…

Віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку пракурор патрабуе ўляпіць два гады пазбаўлення волі за “распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці. Яго абвінавачваюць у напісанні і распаўсюдзе лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство. Сваёй віны Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. І нават тыя, хто атрымаў такія лісты, не вераць, што праваабаронца мае да іх хаця б нейкае дачыненне, а адвакат Леаніда Свеціка Павел Сапелка называе гэтую справу “жудаснай правакацыяй супраць свайго падабароннага.

Тэлеканалу “Белсат чарговым разам адмоўлена ў акрэдытацыі Міністэрствам замежных спраў, а ў Гродна моладзевых актывістаў аштрафавалі на буйныя сумы за распаўсюд антыкрызісных прапаноў. І што мяне абурыла наогул — у Мінску забаронены пікет… у абарону жывёл! Ну што тут сказаць…

Такое ўражанне, што мясцовыя ўлады жывуць на іншай планеце, што для іх працэсы, якія адбываюцца ў краіне (або камусьці падаецца, што адбываюцца), — з галіны фантастыкі. А можа, усё робіцца адмыслова, наўмысна? Можа, нашы ўлады хочуць праверыць вастрыню зроку новаспечаных “сяброў з Еўропы ды заакіяння? Прамацаць, як далёка яны, беларускія ўлады, могуць зайсці ў невыкананні пажаданняў ці ўмоў еўрапейскай супольнасці, якая амаль заплюшчыла вочы на парушэнні правоў чалавека і асноўных свабодаў?

У мяне пакуль адказу на гэтыя пытанні няма. Толькі канстатацыя таго, што жыццё ў Беларусі прынцыпова не мяняецца…
 

Каментаваць