Беларусь прайграе Расіі “па ўсіх франтах”

З цікавасцю назіраў вечарам у сераду, 27 студзеня, на расійскіх тэлеканалах рэпартажы-справаздачы пра сустрэчу прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядведзева з віцэ-прэм’ерам расійскага ўраду Ігарам Сечыным.

Чыноўнік, пры ўзгадванні адно толькі прозвішча якога падкошваюцца ногі не толькі ў расійскіх дзеячоў, але і ў беларускіх урадоўцаў, дакладаў Мядведзеву пра поспехі ў справе дасягнення дамоўленасцяў з Беларуссю пра пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Прычым, вельмі паспяховых для Расіі.

З цікавасцю назіраў вечарам у сераду, 27 студзеня, на расійскіх тэлеканалах рэпартажы-справаздачы пра сустрэчу прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядведзева з віцэ-прэм’ерам расійскага ўраду Ігарам Сечыным.

Чыноўнік, пры ўзгадванні адно толькі прозвішча якога падкошваюцца ногі не толькі ў расійскіх дзеячоў, але і ў беларускіх урадоўцаў, дакладаў Мядведзеву пра поспехі ў справе дасягнення дамоўленасцяў з Беларуссю пра пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Прычым, вельмі паспяховых для Расіі.

Кінуліся ў вочы некалькі момантаў. Па-першае, расійскі прэзідэнт даў зразумець (і невыпадкова менавіта на гэтым быў зроблены акцэнт у рэпартажах тамтэйшых СМІ), што пры пастаўках энерганосьбітаў за межы Расіі, у тым ліку і ў Беларусь, павінны ўлічвацца, у першую чаргу, інтарэсы гэтай краіны, строга і безумоўна выконвацца яе заканадаўства, а ўжо толькі потым брацца да ўвагі такія абставіны, як інтэграцыя ў рамках Мытнага саюзу Расіі, Казахстану і Беларусі. Пра нейкую там “саюзную дзяржаву з Беларуссю расійскі лідэр нават не ўзгадаў.

Па-другое, за тыя пару-тройку хвілінаў, што доўжыліся рэпартажы, Мядведзеў разоў пяць-шэсць сказаў “Белоруссия, а не “Беларусь. Тут трэба ўзгадаць нядаўнюю маскоўскую сустрэчу расійскага лідэра з прадстаўнікамі беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, калі прэзідэнт Расіі ледзь не абураўся, што яго чыноўнікі “каверкаюць назву “братэрскай дзяржавы, і сам ледзь не бажыўся, што ўжо даўно нават у скарочаным варыянце выкарыстоўвае правільны назоў нашай краіны – “Беларусь. Ён нават паабяцаў зрабіць усё, каб і на менш высокім узроўні ў Расіі гучала сучаснае “Беларусь, а не савецкае “Белоруссия.

Што за змена адбылася ў свядомасці і паводзінах расійскага прэзідэнта? Ён проста забыўся на свае абяцанні, ці гэта знак беларускім чыноўнікам самага высокага ўзроўню, што Масква і сёння разглядае Мінск у якасці свайго васала? (Да слова, віцэ-прэм’ер Сечын у размове з Мядведзевым выкарыстоўваў поўны назоў краіны – “Рэспубліка Беларусь). Адно відавочна, што вяртання да былых часоў, калі афіцыйны Мінск кляўся Крамлю ў любові і адданасці, ужо не будзе, прынамсі, у агляднай будучыні.

Яшчэ невядомы ўсе акалічнасці падпісаных дакументаў, але нават з таго, што трапіла ў СМІ, эксперты робяць адну выснову: Беларусь прайграла Расіі “нафтавую вайну. Эканаміст Леанід Злотнікаў нават падлічыў, што дасягнутыя дамоўленасці будуць каштаваць Беларусі 2,5 – 3 мільярды даляраў у год.

Апроч таго, дагэтуль невядомы ўсе акалічнасці і ўмовы паставак у Беларусь расійскага газу, яго транзіту ў Еўропу, застаецца не вырашаным “энергетычнае пытанне. Гледзячы па ўсім, Масква ўсё больш заганяе афіцыйны Мінск у кут, адразаючы яму шляхі для адступлення. А сама афіцыйная Беларусь праз свае звыклыя рэпрэсіўныя захады ў дачыненні да апанентаў дзейнай улады пад час выбарчай кампаніі можа адрэзаць сабе шляхі і на Захад, які, як не дзіўна, застаецца адзінай надзеяй для кіраўніцтва “сінявокай. Але як доўга гэта працягнецца, залежыць толькі ад паводзінаў Чырвонага дому. Хаця пакуль што нічога не сведчыць пра тое, што там якімсці чынам дадалося мудрасці.

Нажаль, пакуль што Беларусь прайграе Расіі “па ўсіх франтах…

Каментаваць