Ці заб’е дзяржава двух сваіх грамадзян?

У панядзелак, 14 лістапада, намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, які прадстаўляе бок абвінавачання ў справе аб тэрарыстычным акце ў мінскім метрапалітэне 11 красавіка бягучага года, а таксама аб выбухах у Мінску ноччу 4 ліпеня 2008 года і ў Віцебску ў 2005 годзе, прапанаваў суду пакараць абвінавачваемых Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстрэлам без канфіскацыі маёмасці.

Канавалаў абвінавачваецца ў непасрэдным здзяйсненні тэрактаў, а Кавалёў — у пасобніцтве і неданясенні аб злачынстве. 

Не буду кранаць падрабязнасці справы, бо прызнаць чалавека вінаватым ці апраўдаць яго, згодна Канстытуцыі, можа толькі суд. Не буду кранаць і таго моманту, што Кавалёў супрацоўнічаў са следствам, пра што сведчаць назіральнікі, якія прысутнічалі на працэсе практычна ўвесь час, і яўна не разлічваў на такую “падзяку ад абвінавачання.

Пытанне ў іншым. Зноў пракурор просіць смяротнага пакарання для двух грамадзян Беларусі. Як паказвае практыка, суды ў большасці выпадкаў задавальняюць патрабаванні (ці просьбы) боку абвінавачання. Таму не выключана, што першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Федарцоў, які старшынюе на працэсе, задаволіць прапанову пракурора Аляксея Стука.

Зноў, як паказвае практыка, калі беларускі суд штосьці вырашыў, то практычна няма механізмаў, каб паўздзейнічаць на яго рашэнне з боку міжнародных арганізацый ці структур, у тым ліку і праваабарончых і нават аанаўскіх. Поўнае права выратаваць асуджаных на смерць праз памілаванне мае кіраўнік дзяржавы, але добра вядома, як Аляксандр Лукашэнка ставіцца да асуджаных на расстрэл. Прынамсі, на маёй памяці няма выпадкаў памілавання “расстрэльнікаў.

Праз тое, што ў Беларусі дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне, наша краіна ёсць адзінаю дзяржаваю на кантыненце, якая не з’яўляецца членам Савета Еўропы. І высокапастаўленым адказным за прыняцце рашэнняў асобам варта было б пра гэта памятаць. 15 лістапада на судзе выступяць адвакаты Канавалава і Кавалёва, і ёсць надзея, што ім удасца пераканаць Высокі суд не ўжываць расстрэл у якасці пакарання ў дачыненні да дваццаціпяцігадовых мужчын. Каб не зрабіць непапраўнае, бо нават сярод пацярпелых у выніку выбуху 11 красавіка ёсць тыя, хто не ўпэўнены на сто працэнтаў, што менавіта гэтыя асобы здзейснілі жахлівае злачынства 11 красавіка на станцыі метро “Кастрычніцкая.

Сапраўдны вінаваты ў нашумелай у савецкія часы “Віцебскай справе быў знойдзены ўжо пасля таго, як некалькі, што высветлілася пазней, невінаватых людзей многія гады правялі за кратамі, а аднаго ўвогуле расстралялі. Невінаватага. Хто можа даць гарантыі, што гісторыя не паўторыцца і на гэты раз? Таму лепш нікому не браць граху на душу. І падумаць пра імідж дзяржавы і яе будучыню. 
 
Каментаваць