Ці застанецца Беларусь “краінай смертнікаў”?

16 кастрычніка калегія Вярхоўнага суда Беларусі адклада да 27 кастрычніка разгляд касацыйных скаргаў грамадзян, што маюць дачыненне да забойства двух інкасатараў у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Адзін са злачынцаў – 25 гадовы жахыр Салігорску Андрэй Жук – ужо асуджаны судом першай інстанцыі на смерць. Ці з’явіцца ў Беларусі пасля рашэння Вярхоўнага суда яшчэ адзін “смертнік?

Так, з аднаго боку, разумееш, што тых, хто забівае іншых дзеля ўласнае карысці, цяжка назваць людзьмі ў поўным сэнсе гэтага слова. Але ёсць такое паняцце як цывілізаванасць. Тое, што нельга адказваць “смерцю на смерць, “Забойствам на забойства, зразумелі ўсе краіны Еўропы і нават постсавецкае прасторы. Усе, апроч Беларусі, якая, у тым ліку і па прычыне далейшага прымянення ў якасці найвышэйшай меры пакарання расстрэлу, застаецца адзінай дзяржавай на кантыненце, якая не з’яўляецца членам Савета Еўропы. 

Сёння на вельмі высокім узроўні заяўляецца пра гатовасць улад увесці ў Беларусі мараторый на смяротную кару. Тым не менш, ужо сёлета Вярхоўны суд пакінуў у сіле “рассрэльны прыгавор у дачыненні да жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука – забойцы некалькіх пажылых жанчын. Дарэчы, яго індывідуальны зварот са скаргай зараз зарэгістраваны ў Камітэце па правах чалавека ААН, а сам Юзэпчук збіраецца прасіць памілавання ў Аляксандра Лукашэнкі.   

Можна па-рознаму ставіцца да забойцаў, ненавідзець іх. Але трэба разумець, што тыя, хто адымае жыццё іншых, нават на законнай падставе – а законы гэтыя таксама пішуць і прымаюць людзі – сам становіцца забойцам. Хочацца спадзявацца, што цяпер Вярхоўны суд скарыстаецца прынцыпамі гуманізму (гэта што да справы Жука), а прэзідэнт злітуецца над Юзэпчуком, калі да часу разгляду просьбы асуджанага аб памілаванні ў нашай дзяржаве не будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне.

Ці Беларусь і надалей застанецца адзінай у Еўропе “краінай смертнікаў?

Каментаваць