Дэвальвацыя даверу, ці ва ўсім вінаваты журналісты…

Зноў нас робяць краійнымі. У Беларусі, прынамсі ў яе сталіцы, ледзьве не паніка з нагоды няведання сітуацыі вакол вірусных інфекцый, атыповых пнеўманіяў і “свінога грыпу, ды адсутнасці ў аптэках неабходных медыкаментаў, нават элементарных марлевых навязак на твар, а ўлады знаходзяць вінаватых “у рассейванні панікі. Здагадайцеся, хто гэта? Правільна. Гэта мы, журналісты.

Зноў нас робяць краійнымі. У Беларусі, прынамсі ў яе сталіцы, ледзьве не паніка з нагоды няведання сітуацыі вакол вірусных інфекцый, атыповых пнеўманіяў і “свінога грыпу, ды адсутнасці ў аптэках неабходных медыкаментаў, нават элементарных марлевых навязак на твар, а ўлады знаходзяць вінаватых “у рассейванні панікі. Здагадайцеся, хто гэта? Правільна. Гэта мы, журналісты.

Не самая апошняя асоба ў Міністэрстве інфармацыі Лілія Ананіч, каментуючы “ажыятаж, як раздзімаецца некаторымі СМІ ў сувязі з захворваннямі на грып і вірусныя інфекцыі, заявіла, што Міністэрства інфармацыі “будзе спыняць любыя спробы дэзінфармаваць насельніцтва краіны. Якім чынам Мінінфарм будзе “спыняць любыя спробы, можна толькі здагадвацца – не першы год жывем і працуем у Беларусі.

Добра вядома, што адсутнасць інфармацыі пад час пэўных здарэнняў толькі спараджае чуткі і паніку. Дык вось, у той час, калі суседнія краіны давалі інфармацыю пра колькасць захварэлых і нават памерлых ад “свінога грыпу, рабілі прэвентыўныя захады, вялі прафілактычна-папераджальную працу са сваімі грамадзянамі, у Беларусі, як у далёкай мінуўшчыне ў старажытным Багдадзе, было “усё спакойна.

Некалькі дзён па інтэрнету гулялі розныя звесткі (праўдзівыя ці не – іншае пытанне) пра захварэлых, памерлых і гэтак далей, а чыноўнікі ад медыцыны захоўвалі ўрачыстае маўчанне, бы небяспечная вірусная інфекцыя -  гэта не іх справа, не іх епархія. І развязалі языкі толькі пасля таго, як чуткі ў “сусветным павуцінні сталі настолькі неверагоднымі (ці небяспечнымі?), што ў іх стала цяжка (страшна?) верыць. Але там жа з’явіліся і копіі некаторых “сакрэтных дакументаў, дзе чорным па беламу напісана, што ёсць ужо ахвяры атыповай пнеўманіі (выкліканай свіным грыпам?), якая развіваецца маланкава і можа завершыцца і ўжо завяршаецца лятальна.

У нядзелю чыноўнік ад сістэмы аховы здароўя спадобіўся паведаміць люду некалькі лічбаў пра тое, што ў Беларусі ўсё ж маюць месца хворыя на “свіны грып, але, аказваецца, амаль усе яны ўжо… выздаравелі. Дык чаго было днямі раней дурыць людзям галаву, запэўніваючы, што няма ў нас ніякіх “свінячых хвароб, страчваючы і без таго мізэрны давер грамадзян да чынавенства? Прыклад такога даверу –  штурмы аптэк і скуплянне патрэбных і непатрэбных лекаў і прэпаратаў “на ўсялякі выпадак – а мо заўтра і гэтага не будзе?…

І колькі б цяпер міністр аховы здароўя Васіль Жарко не распрагаўся, сцвярджаючы, што “сітуацыя з захворваннем грыпам і ВРВІ ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем, яму мала хто паверыць. Не засталося ў людзей звычкі верыць уладам на слова. Яшчэ надта свежая ў памяці народнай “загагуліна з навагодняй дэвальвацыяй, калі пераважная бальшыня насельніцтва за адзін дзень збяднела больш як на 20 адсоткаў. Але ж яшчэ за некалькі дзён да абвалу беларускага рубля  першыя асобы дзяржавы запэўнівалі, што нічога падобнага і быць не можа.  

Чаму чынавенства ад сістэмы аховы здароўя “праспала усплёск (пра эпідэмію пакуль таксама не гавораць) вірусных захворванняў, не прадугледзела дадатковы завоз у аптэкі неабходных сродкаў прафілактыкі ВРВІ і грыпу, гэта ўжо іншае пытанне. Не здзіўлюся, калі праз некаторы час ў сістэме аховы здароўя пачнецца “разбор палётаў з пэўнымі аргвысновамі.

А на сёння крайнімі ў грамадскім непакоі зноў зрабілі тых, хто спрабуе даведацца і данесці людзям праўду, якая можа каштаваць жыцця…
  

Каментаваць