Гадавіна гвалту з гістарычных сімвалаў

Сямнаццаць гадоў таму, 14 мая 1995-га, у Беларусі адбыўся першы пры абраным прэзідэнце рэферэндум, галоўным вынікам якога сталася змена дзяржаўнай сімволікі. Гістарычны бел-чырвона-белы сцяг змяніла крыху “мадэрнізаванае палотнішча часоў БССР, а замест “Пагоні ў якасці герба рэанімаваўся “вянок, таксама вельмі падобны на герб той жа Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Сямнаццаць гадоў таму, 14 мая 1995-га, у Беларусі адбыўся першы пры абраным прэзідэнце рэферэндум, галоўным вынікам якога сталася змена дзяржаўнай сімволікі. Гістарычны бел-чырвона-белы сцяг змяніла крыху “мадэрнізаванае палотнішча часоў БССР, а замест “Пагоні ў якасці герба рэанімаваўся “вянок, таксама вельмі падобны на герб той жа Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Змена дзяржаўных сімвалаў адбывалася патаемна і з выкарыстаннем... гвалту. Менавіта гвалтам можна назваць тое, што ўчыніла на даху будынку Адміністрацыі прэзідэнта купка дзеячаў на чале з сумнавядомым “завхозом Іванам Ціцянковым, які на лахманы парваў спушчаны бел-чырвона-белы сцяг і разам з “калегамі распісваўся на ашмётках нацыянальнага сімвала. Якім іншым словам, як не варварствам, можна назваць гэты “гераічны ўчынак высокапастаўленых асобаў? На той момант нават не былі абвешчаны афіцыйныя вынікі “народнага волевыяўлення. Але чыноўнікі з затуманенымі ад адчування ўласнай сілы, беспакаранасці і ўсемагутнасці мазгамі ў той момант забыліся, што менавіта пад гэтым сцягам прымаў прысягу іх непасрэдны і самы галоўны бос. Забыліся і пра тое, што пытанне пра змену нацыянальнай сімволікі, паводле Канстытуцыі, нельга было выносіць на плебісцыт.  

Узгадваю той дзень, калі ўпершыню над будынкам Мінскага гарадскога савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама на Плошчы Незалежнасці ўзняўся бел-чырвона-белы сцяг (адпаведнае рашэнне прынялі дэпутаты тагачаснага сталічнага Савета). Тады, у 1990 годзе, яшчэ не было незалежнай Рэспублікі Беларусь, яшчэ існаваў СССР. А над сталіцаю ўжо лунала бел-чырвона-белае палотнішча! Помню, як паглядзець на гэтае слаўнае відовішча з’язджаліся людзі не толькі з усіх ускрайкаў Мінска, але і з усіх куткоў Беларусі.

Помню, як у 1991 годзе наш нацыянальны сімвал узняўся над Домам ураду цяпер ужо незалежнай Беларусі, а БССРаўскі герб замяніла “Пагоня. Якімі прыгожымі былі цэнтральныя вуліцы гарадоў падчас дзяржаўных святаў, калі іх аздаблялі тысячы і тысячы гістарычных сцягоў! Хіба мог хтосьці тады падумаць, што пройдзе ўсяго толькі некалькі гадоў, і за гэтыя прыгожыя сцягі апрычнікі “без цара ў галаве пачнуць хапаць, збіваць і кідаць за краты ды судзіць людзей, каторым гэтыя сцягі, як і выявы “Пагоні, сапраўды нешта ды значаць. 

Вынікі таго майскага 1995 года плебісцыту выклікалі ў многіх шок і расчараванне. А ўжо на наступны дзень на ўсіх дзяржаўных будынках былі ўзняты цяперашнія дзяржаўныя сцягі. “Вершнік на кані быў дэмантаваны з Дому ўрада такім жа чынам, як у 1944 годзе адтуль жа дэмантавалі фашысцкую свастыку. І замест радасці 1990 года ў многіх зашчымела ў сэрцы. Верылася, што гэта недарэчнасць, што гэта ненадоўга. Але…


  
 

Каментаваць