“Хворы” прызыў

Падаецца, што ў беларускім войску ну проста жудасны недахоп служакаў, па якіх плачуць армейскія боты, і без каго само наша войска – не войска. Ну як інакш палтумачыць, што ў час невіданае дэмакратызацыі і лібералізацыі ваенкаматаўскае начальства, псуючы імідж “верховного главнокомандующего перад тварам Еўропы ды іншага цывілізаванага свету, гойсае за маладзёнамі прызыўнога веку, уламваецца ў іх дамы і кватэры, каб прымусіць “вулічных гарлапанаў – лайдакоў прызыўнога веку выканаць свой пачэсны абавязак перад Айчынай.   

Калі сур’ёзна, то тут ужо не да смеху. Правільна заўважыў правабаронца Валянцін Стэфановіч – мы маем справу з новай формай рэпрэсій у дачыненні да моладзевых актывістаў з выкарыстаннем войска.

Некаторыя апазіцыйныя палітыкі яшчэ зусім нядаўна адзначалі, што беларуская армія засталася, бадай, адзінай сілавой структурай, якая пазбягае лезці ў палітыку і не замешаная ў гватце супраць уласных суграмадзянаў. Сурочылі. Апошнія месяцы менавіта вайсковыя структуры, а калі быць дакладным, ваенкаматы актыўна ўмяшаліся ў грамадзянскае жыццё Беларусі.  

З лёгкай рукі галоўнага міліцыянта краіны (?!) менавіта ваенкаматы ўзялі на сябе функцыі найактыўных “катальшчыкаў адбіткаў пальцаў усяго дарослага мужчынскага насельніцтва краіны з мэтаю дапамагчы знайсці нарэшце таго, хто зладзіў той дурны выбух ноччу 4 ліпеня 2008 году ў Мінску. Менавіта ваенкаматы зараз палююць за маладым пакаленнем апазіцыі.  

Хочацца запытацца ў ваенных: вам што, рабіць больш няма чаго? Магу прадбачыць адказ: нам загадалі (хто загадаў?). Дык, што, калі загадалі рабіць поўную бязглуздзіцу, якая пры гэтым, мякка кажучы, не зусім адпавядае заканадаўству (я не кажу пра прынцыпы маралі – абуваць у боты хворых людзей), дык трэба абавязкова ілбы парасшыбаць?  

Сумна. Мы прывыклі да таго, што амаль усе чыноўнікі – “дзяржаўнікі заўжды ледзь са скуры не вылузваюцца, каб дагадзіць начальству з любой нагоды, рэагуючы на любыя, самыя неверагодныя па дурноце загады ці пажаданні. На вайскоўцаў жа да нядаўняга часу глядзелі з нейкай падсвядомай павагай. Цяпер страчаны і гэты апошні “дзяржаўны аб’ект павагі… Ці можа чалавек з букетам хварбаў паўнавартасна абараняць краіну? Адказ вядомы. Дык навошта ўвесь гэты спектакль? Ці можа ў нас лёс такі – усё жыццё адбавіць у тэатры абсурду?...  
 
Каментаваць