“Мірны” атам? Ды ну яго…

Пакуль афіцыйнае беларускае кіраўніцтва нібы з пісанай торбай, не маючы грошай і псіхалагічнай падтрымкі, носіцца з ідэяй будаўніцтва ў самай экалагічна чыстай частцы нашае краіны (на Астравеччыне Гродзенскай вобласці) уласнай атамнай электрастанцыі, самрэчныя цывілізаваныя дзяржавы паказваюць прыклад таго, што атамная энергетыка не мае будучыні і ўвогуле шкодная як для чалавечага здароўя, гэтак і для эканомікі. Тым больш, тых суб’ектаў міжнароднага права, якія не ў стане гарантаваць мінімальнае чалавечае існаванне сваім падаткаплатнікам.

Пакуль афіцыйнае беларускае кіраўніцтва нібы з пісанай торбай, не маючы грошай і псіхалагічнай падтрымкі, носіцца з ідэяй будаўніцтва ў самай экалагічна чыстай частцы нашае краіны (на Астравеччыне Гродзенскай вобласці) уласнай атамнай электрастанцыі, самрэчныя цывілізаваныя дзяржавы паказваюць прыклад таго, што атамная энергетыка не мае будучыні і ўвогуле шкодная як для чалавечага здароўя, гэтак і для эканомікі. Тым больш, тых суб’ектаў міжнароднага права, якія не ў стане гарантаваць мінімальнае чалавечае існаванне сваім падаткаплатнікам. І асабліва гэта тычыцца Беларусі, якая найбольш у свеце пацярпела ад “мірнага атаму, нават не маючы на сваёй тэрыторыі ўласнай АЭС. 

Урад Германіі канчаткова прыняў рашэнне, што гісторыя атамнай энергетыкі гэтай краіны скончыцца ў 2022 годзе. Менавіта тады будуць спынены самыя новыя атамныя рэактары (больш старыя – годам раней). І гэтае рашэнне кабінету Ангелы Меркель далося вельмі нялёгка – яшчэ год таму чыноўнікі ФРГ прынялі рашэнне працягнуць эксплуатацыю дзейных АЭС ледзь не да 2030 году. Гісторыя трагедыі на АЭС “Фукусіма-1 немцаў навучыла вельмі хутка. І не толькі іх.

Захад усё больш актыўна пераключаецца на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Менавіта Нямеччына лідыруе ў гэтым сэнсе. На сённяшні дзень доля аднаўляемых крыніц энергіі ў ФРГ складае 10%, да 2020 году гэтая доля складзе 20%, то бок, падвоіцца. Уявіце сабе: сёння ў Нямеччыне дзейнічаюць 17 тысяч (!) ветраных генератараў. 27 красавіка пачаў дзейнічаць першы афшорны энергетычны ветрапарк “Альфа вентус. Зараз немцы плануюць збудаваць яшчэ 25 (!) такіх ветрапаркаў, 22 з якіх будуць месціцца ў Паўночным моры, а яшчэ 3 – у моры Балтыйскім.

Ідзем далей. Вялікабрытанія, даволі кансерватыўная краіна, тэрмінова плануе збудаваць некалькі афшорных ветрапаркаў агульнай магутнасцю ў 32 гігаваты (!!!). Гэтая магутнасць параўнальная з магутнасцю 30-40 атамных электрастанцый!

Яшчэ далей. Францыя, якая разам з Японіяй адносілася да краін-лабістаў узвядзення і эксплуатацыі АЭС, вырашыла працаваць над праектам, які дасць магчымасць атрымліваць электраэнергію, выкарыстоўваючы ветраныя патокі ўздоўж аўтамагістраляў і аўтабанаў. Ужо цяпер ідзе эксперымент з вопытнай “аўтаэлектрастанцыяй на трасе А6, якая з’ядноўвае Парыж з Лонданам.

Тым часам, Еўрапейскі Саюз плануе пабудаваць у пустэчы Сахара самую буйную ў свеце сістэму сонечных электрастанцый коштам 400 мільярдаў (!!!) еўра. Гэта будзе так званы “Сонечны горад.

І як цяпер пераканаць беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку самага галоўнага, што свая АЭС – не выйсце для Беларусі, якая найбольш у свеце пацярпела ад выкарыстання “мірнага атаму, з крызісу? І якія абгрунтаванні могуць прадставіць улады на карысць выдаткавання мільярдаў долараў, якіх няма, на чарговую авантуру, якая пагражае жыццю і дабрабыту (з прычыны дарагавізны) людзей?

Рэальнасці не бачаць толькі сляпыя. Ці тыя, хто яе не жадаюць бачыць і ўсведамляць. А жыць у гэтай краіне – усім нам. Задумаемся!   
 

Каментаваць