Мілітарызацыя на безграшоўі

Увечары ў суботу людзі, што знаходзіліся ў раёне парку Чалюскінцаў у Мінску, былі агаломшаныя. Па-першае, за некалькі хвілін на праспекце Незалежнасці раптам знік увесь транспарт. Па-другое, ніхто не ведаў чаму. Усё стала зразумела толькі праз хвілін 20, калі на галоўным праспекце сталіцы з’явіліся «сімвалы абароназдольнасці дзяржавы».

Уся гэтая фанабэрыя цягнулася хвілінаў 25. Танкі, бэтээры, пяхотныя машыны, сістэма залпавага агню і шмат што яшчэ. Усё гэтае жалеззе нудотна і надакутліва грамыхала па галоўнай вуліцы Мінска пад дзяржаўнымі сцягамі багата часу. Мажныя дзецюкі сядзелі на дахах браніраваных вайсковых машын і ганарліва пазіралі на няўцямных беларусаў. «Што гэта?» — запытаўся ў аўтара гэтых радкоў сівы мужчына гадоў 90 ад веку. «Відаць, парад рыхтуюць», — адказаў я. «З якой нагоды?» — працягваў запытвацца паважаны годнага ўзросту чалавек. «Не ведаю», — шчыра адказаў я.


Потым узгадаў, што 3 ліпеня пасля лукашэнкавага плебісцыту 1996 года ў нас адзначаецца Дзень Незалежнасці. Ну, і няхай з ім.

Але ўзнікла іншае пытанне. У краіне істотна бракуе грошай. Чыноўнікі самага высокага роўню са скуры вылузваюцца, каб знайсці капейчыну для падтрымання штаноў. І вось у гэты час улада ладзіць парады. Каму і перад кім трэба выпендрывацца менавіта цяпер? Хто збіраецца нападаць на Беларусь і перад кім «драздоўшчына» гуляе цягліцамі ў выглядзе парадаў?    


Пытанне без адказу. Іншае пытанне — за кошт чаго і каго будуць рамантаваць разбітую танкамі галоўную вуліцу краіны. На пенсіі тут  грошай не хапае, на заробкі таксама. А вось на ваенныя гульбішчы ёсць. Каму гэта трэба? Ясна, каму. Дык няхай бы ён сам і аплочваў такія дарагія забавы са сваёй кішэні. Але бяззменны тутэйшы ўладатрымца прызвычаены да таго, што ён і заробак атрымлівае, і на поўным дзяржаўным забеспячэнні знаходзіцца. Дык што яму? Адной гульнёй болей. А ўсім астатнім, як той казаў, «вось толькі грошай няма, а вы трымайцеся там». І наколькі хопіць такога трымання беларусам?

А вось на рамонт спаскуджанага танкамі і бэтээрамі праспекта Незалежнасці ў Мінску спатрэбіцца багата грошай. Здагадайцеся з трох разоў, з чыёй кішэні яны будуць узятыя?


Абмеркаванне:

  • Дима
  • 2016-06-26 12:01:35
всегда воен. парады были популярны у народа со времен СССр. Оппы по своему недоумию этого не понимают?
  • полешук
  • 2016-06-26 15:43:34
со времён СССР у народа были популярны бесплатное жильё, образование, здравоохранение, латиноамериканские сериалы, дешёвая водка по 3-62, 4-12, 4-50 и колбаса по 2-20. А парады были популярны у старых маразматиков из политбюро. Впрочем, похоже их полку прибыло.
  • Полешук
  • 2016-06-26 15:45:08
со времён СССР у народа были популярны бесплатные жильё, образование, здравоохранение, латиноамериканские сериалы, дешёвая водка по 3-62, 4-12, 4-50 и колбаса по 2-20. А парады были популярны у старых маразматиков из политбюро. Впрочем, похоже их полку прибыло.
  • Дима
  • 2016-06-26 17:27:06
Полешук, твои мама и папа/дедушка/бабушка были маразматиками и в молодости?
  • Ганна
  • 2016-06-26 17:49:50
Не трэба абагульняць, калі парады падабаліся вам ці вашаму атачэнню, гэта не значыць, што яны ў СССР падабаліся ўсім. Ні я, ні мае бацькі, ні тым больш мой дзед, не тое што не любілі, ненавідзелі парады. Ні аднаму псіхічна здарова чавеку наогул не можа падабацца дэманстрацыя гвалту...
  • Дима
  • 2016-06-26 21:26:01
Благодаря беларускамоуным змагарам с их выходками как раз к ним и относятся как к сумасшедшим. Ты сам слишком субъективен со своими предками. Народ показывает то, что ему нравится на выборах, в том числе и отношение к Парадам. На вопли про фальсификации выборов отвечать не буду, пока не предоставите хотя бы 1 значимое доказательство.
  • Андрэй
  • 2016-06-27 02:05:37
Здаецца вы сайт пераблыталі. Ён якраз для "беларускамоўных змагароў". Лепш чатайце Савецкую Беларусію. Там дакладна з вамі ўсе пагодзяцца ))

Каментаваць