На вуліцу выйшлі, а там…

Беларуская апазіцыя ў мінулую сераду нагадала свету пра сваё існаванне вулічнай акцыяй “Сыходзь!. Скажу шчыра: мы з калегамі-журналістамі не чакалі, што 24 лістапада на Кастрычніцкую плошчу выйдзе тысяча чалавек (думалі, знчна менш), ды і самі дэмакраты, відаць, таго не вельмі чакалі. Але ў свой актыў гэтае мерапрыемства ўжо яны запісалі.



Беларуская апазіцыя ў мінулую сераду нагадала свету пра сваё існаванне вулічнай акцыяй “Сыходзь!. Скажу шчыра: мы з калегамі-журналістамі не чакалі, што 24 лістапада на Кастрычніцкую плошчу выйдзе тысяча чалавек (думалі, знчна менш), ды і самі дэмакраты, відаць, таго не вельмі чакалі. Але ў свой актыў гэтае мерапрыемства ўжо яны запісалі.

Не стаўлю за мэту падрабязна апісваць тое, што адбылося ў цэнтры сталіцы. Усё было звыклым: і сцягі, і патрабаванні да кіраўніка дзяржавы пайсці ў адстаўку і адмовіцца ад удзелу ў выбарах, і палымяныя прамовы маладых пасіянарыяў Севярынца і Дашкевіча, а таксама больш сталых Статкевіча і Някляева. І ўсё тыя ж твары прысутных. Гэта заўважылі не толькі прадстаўнікі СМІ, але і іншыя, у тым ліку і старшыня Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргей Калякін, з якім давялося перакінуцца парай-тройкай слоў на Плошчы Незалежнасці, дзе завяршаўся “разгул дэмакратыі, але пра гэта крыху пазней.

Варта адзначыць, што пакуль улада вытрымлівае алімпіскае заспакаенне: ні спецназу, ні іншых прыкметаў “рэпрэсіўнай машыны у гэты вечар у горадзе заўважана не было. Нават амаль не гучалі (прынамсі, я не чуў) з мегафонаў звыклыя папярэджанні праваахоўнікаў, што акцыя несанкцыянаваная, а яе ўдзельнікі, калі не разыйдуцца, могуць быць прыцягнуты да адміністратыўнай і нават да крымінальнай адказнасці. Невядомыя ў цывільным не перашкаджалі працаваць мас-медыям. Дэманстрантам нават дазволілі бесперашкодна па ходніках праследваць да Дому ўраду і правесці яшчэ адзін (пасля прыступак Палацу культуры прафсаюзаў) мітынг, пасля чаго тыя спакойна пакінулі “поле палітычнага бою. Хаця праз пэўны час усё ж давялося ўбачыць, як у бок усходняй часткі сталіцы рушылі “аўтазакі і аўтобусы з прадстаўнікамі спецслужб, што недзе ўвесь гэты час хаваліся, ды так, што іх не заўважылі нават медыйшчыкі.

Вярнуся да гутаркі з Сяргеем Калякіным. Палітык слушна заўважыў, што серадовая акцыя больш згулаля на руку дзейнай уладзе, чымся апазіцыі, паколькі, па-першае, колькасць удзельнікаў была даволі сціплаю, па-другое, цяпер улада яшчэ раз зможа заявіць міжнародным структурам: паглядзіце, як у нас усё дэмакратычна, нават парушальнікаў дзеючага заканадаўства, якія арганізавалі несанкцыянаваную акцыю ў цэнтры сталіцы, ніхіто не чапаў.

Лідэр “Справядлівага свету зазначыў, што пратэстны настрой у беларускіх грамадзян сёння яшчэ вельмі нізкі. “Калі мы бярэм грамадства ў цэлым, па апошнім акцыям я не бачу, што існуе вялікі пратэстны настрой. Я б не казаў, што яго ўвогуле не існуе, але не існуе жадання гэты пратэст выказваць, дэманстраваць. Пакуль у людзей няма жадання публічна гэты пратэст выяўляць, адклікаючыся на заклікі дэмакратычнай апазіцыі, - лічыць мой суразмоўца.

Па словах Сяргея Калякіна, сёння цяжка сказаць, ці зменіцца грамадскі настрой з набліжэннем дня выбараў. “Калі мы возьмем гісторыю ўвогуле, то ўсе бурлівыя падзеі, якія кольвеч адбываліся, не былі спланаваны, яны былі спантанныя. Возьмем “памаранчавую рэвалюцыю, якая была ў Кіеве некалькі год таму. Нават арганізатары яшчэ за месяц да гэтага не верылі, што нешта можа адбыцца, а рэвалюцыя адбылася. А некаторыя запланаваныя акцыі, калі чакалася, што людзі выйдуць, проста не атрымліваліся. Павінен быць сплыў многіх абставін, каб адбыўся прарыў актыўнасці людзей. Гэта будзе залежаць ад правільных паводзін апазіцыі, тых, хто сёння на віду, - кандыдатаў у прэзідэнты, ад таго, наколькі ўцямна яны будуць выступаць па радыё і тэлебачанню, наколькі яны здолеюць растлумачыць людзям, што ім свае правы трэба абараняць. А з іншага боку, гэта будзе залежаць ад таго, як будзе дзейнічаць улада. Калі ўлада будзе дзейнічаць таксама граматна, яна зможа нівеліраваць многія рэчы, як яна зрабіла гэта сёння. Калі б яна сёння выставіла АМАП і не дазволіла нікуды прайсці, гэта быў бы проста падарунак тым, хто арганізоўваў гэтую акцыю, - рэзюмаваў палітык.

Часу да выбараў засталося ўсяго нічога, але сапраўднага адчування, што ў краіне ідзе самая важная палітычная кампанія пяцігоддзя, амаль няма. Агітацыйны перыяд доўжыцца ўжо амаль тыдзень, але абсалютная большасць стэндаў, дзе мусяць быць патрэты і праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, прынамсі, у Мінску ўсё яшчэ пустыя. Хоць запаўняць гэтыя стэнды могуць і мусяці каманды прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Меркаваць, што па-за сталіцай сітуацыя выглядае інакш, не выпадае. Так што пакуль усё ідзе згодна сцэнарыя, распрацаванага ў высокіх уладных кабінетах.

Калі так будзе і надалей, то і кандыдаты ў прэзідэнты з шэрагаў апанентаў дзейнай улады, і выбаршчыкі, як і раней, апынуцца ў ролі статыстаў, а “вярхі зноў адзначацьмуць “элегантную перамогу. А апазіцыі зноў давядзецца шукаць вінаватых у пройгрышы, толькі цяпер ужо ў сваіх уласных шэрагах, што яна (прынамсі, ёсць такое адчуванне) ужо і пачала рабіць.  
 

Каментаваць