Невясёлая будзённасць

Як бы не хацелася забыцца на цяжкі эканамічны стан, у якім апынулася Беларусь, ад гэтага нікуды не падзецца. Калі заходзіш у крамы (а як жа ж без гэтага?), то ахоплівае нейкая разгубленасць. І ўзнікае пытанне: а як жа выжываюць нашы людзі з мінімальным дастаткам?

Як бы не хацелася забыцца на цяжкі эканамічны стан, у якім апынулася Беларусь, ад гэтага нікуды не падзецца. Калі заходзіш у крамы (а як жа ж без гэтага?), то ахоплівае нейкая разгубленасць. І ўзнікае пытанне: а як жа выжываюць нашы людзі з мінімальным дастаткам?

Пра тое, як растуць кошты, не пісаў толькі сляпы альбо непісьменны. Але што ж зробіш, калі некаторыя рэчы проста змушаюць не здзіўляцца, а абурацца сваёй дзікаватасцю. Ну як можна патлумачыць, што восем рулончыкаў, прабачце, туалетнай паперы “Зева каштуюць амаль 57 тысяч айчынных рублёў? А грэчка, якая перасягнула 30 тысяч за кіло, для многіх стала хутчэй музейным экспанатам, а не карысным дыетычным прадуктам харчавання. А як вам падабаецца скумбрыя марожаная па 25 тысяч за кіло, а часнык кітайскі найгоршай якасці па 50-55 тысяч, а перац салодкі па 45-60 тысяч?

Спіс можна працягваць. Гурманаў становіцца з кожным днём усё меней і меней, тут сёння абы прахарчавацца. Асабліва пенсіянерам і студэнтам, шматдзетным сем’ям. Тым часам, дзяржава рыхтуецца нанесці чарговы ўдар па сваім грамадзянам.

Ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля будзе скарочана, сталічныя жыхары мусяць будаваць сабе жыллё самі, будаўнікоў, якія працуюць за мяжой, будуць прымушаць на 100% аплачваць камунальныя паслугі і медыцынскую дапамогу. Вось пра што заявіў 15 чэрвеня кіраўнік дзяржавы, калі наведваў будаўнічую пляцоўку ў мікрараёне № 5 пасёлка “Усходні ў Мінску.

Працытуем Аляксандра Лукашэнку. Вось што афіцыйны беларускі лідэр сказаў пра тых нашых суайчыннікаў, якія выязджаюць на так званыя “шабашкі па-за межы Беларусі, каб зарабіць крыху грошай для сябе і сваіх сем’яў: “Мы павінны гэтым “летунам сказаць: ты паехаў неарганізавана зарабляць у іншую дзяржаву і ў краіну грошай не прыносіш. Едзь. Але, першае: камунальныя паслугі стопрацэнтна сям'я аплачвае. Медыцынскае забеспячэнне тваё асабістае, а сям'ю, дзяцей мы не чапаем, стопрацэнтна аплочваеш. Ты сацыяльную нагрузку не нясеш, дзяржаве не дапамагаеш. Дык давай за камуналку і медзабеспячэнне заплаці. Тады ён тысячу разоў падумае: ехаць ці не ехаць... А так, зламаў нагу, галаву яму там адвярнулі, а мы тут яго бясплатна лечым. Камунальныя паслугі аплачвае на 22-25%, а не 100%. Зарабіў грошы – плаці. Таму што мы, тыя, што засталіся тут, плацім падаткі, трымаем ахову здароўя, камуналку. Мы не забараняем ехаць, але плаці тут. 

Чаму ж тады не кажацца пра тое, што людзі і так сёння мусяць у многіх выпадках плаціць за тое ж медзабеспячэнне, бо ў бясплатным сектары часта не хапае лекаў і магчымасцей? Тыя ж лекі даражэюць ледзь не штодня. Што будзе з “камуналкай увосень і ўзімку – не ведае, бадай, і сам беларускі ўрад. А людзі, што едуць працаваць за мяжу, робяць гэта для таго, каб іх сем’і маглі сплаціць тую ж камуналку і набыць тыя ж лекі.  

Ідзем далей. Вось што Лукашэнка сказаў пра будаўніцтва жылля ў беларускай сталіцы: “Я схіляюся да таго, што мінчукі павінны сабе будаваць жыллё самі, калі хочуць жыць у Мінску. Мінск - гэта асаблівасць, і да гэтай асаблівасці трэба падысці акуратна. Вастрыня ствараецца ў сувязі з тым, што ўсе хочуць жыць у Мінску. Ільгатаваць будаўніцтва жылля і падштурхоўваць людзей трэба туды, дзе патрэбная рабочая сіла. Трэба зыходзіць з прынцыпаў, паводле якіх жыве свет, і льгатаваць тых, каго неабходна.

Відаць, нехта забывацца, адкуль сам узяўся ў Мінску і якім чынам стаў сталічным жыхаром.

Улада спрабуе перакрыць паветра ўсім, хто сваімі высілкамі спрабуе забяспечыць сабе больш-менш прыстойны ўзровень жыцця нават у сённяшніх крызісных умовах. Паводле экспертаў, ніякія забароны на вываз пэўных відаў прадукцыі беларускай вытворчасці не змогуць палепшыць эканамічную сітуацыю. Ніякія дырэктыўныя абмежавальныя захады не папоўняць дзяржаўную скарбонку валютай, якая сёння нібы паветра патрэбная беларускаму кіраўніцтву. Толькі вось замест рэформ дзяржава робіць тое, ад чаго яе перасцерагала місія Міжнароднага валютнага фонду, ад якога ўрад нашай краіны марыць (ці ўжо не марыць?) атрымаць вялікія крэдыты: Нацыянальны банк усталяваў “раўнаважны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах валютнага рынку ў памеры пяці тысяч рублёў за адзін долар ЗША, хоць МВФ настойваў на лібералізацыі абменнага курсу.

Эканамісты ўжо заяўляюць, што гэты “раўнаважны курс высмактаны з пальца, і сітуацыя пасля яго ўвядзення не палепшыцца, а нават можа і пагоршыцца, бо абсалютна не вырашае праблемы дэфіцыту на валютным рынку, але правакуе актывізацыю рынку “чорнага. 

Ёсць такая расійская прымаўка “закат солнца вручную. Падаецца, што менавіта гэтым займаецца ўрад краіны ўжо вельмі шмат год. А вынікі такой дзейнасці мы назіраем усе разам і ўжо сёння.   
 

Каментаваць