Паляванне на нашага брата

Зноўку кароткастрыжаныя пачвары ў цывільным, без апазнавальных знакаў, палявалі на журналістаў. 6 ліпеня 24 супрацоўнікі як беларускіх, гэтак і замежных СМІ зведалі на ўласнай скуры, што такое тутэйшая сістэма, дакладней, яе рэакцыя, калі гаворка ідзе пра небяспеку, няхай віртуальную, прывідную, для цяперашняй улады. Дзвюногія пачвары  палююць на людзей – жудасная беларуская рэальнасць.

Зноўку кароткастрыжаныя пачвары ў цывільным, без апазнавальных знакаў, палявалі на журналістаў. 6 ліпеня 24 супрацоўнікі як беларускіх, гэтак і замежных СМІ зведалі на ўласнай скуры, што такое тутэйшая сістэма, дакладней, яе рэакцыя, калі гаворка ідзе пра небяспеку, няхай віртуальную, прывідную, для цяперашняй улады. Дзвюногія пачвары  палююць на людзей – жудасная беларуская рэальнасць.

Для гэтых монстраў, якія не цураюцца ні за што ні пра што хапаць не толькі юнакоў і мужчын, але дзяўчын, жанчын, старых, дзяцей і нават жывёл, не існуе ніякіх паняццяў. Дакладней, існуюць, але нейкія свае, уласныя, нечалавечыя.

Зноў журналісцкае пасведчанне не ёсць гарантыяй таго, што табе не заламаюць рукі, не начэпяць кайданкі, не паб’юць фоцік альбо відэакамеру і не шпурнуць тварам у падлогу ў смярдзючы аўтазак. Ведаючы, што такія дзеянні ў дачыненні  да прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з’яўляюцца поўным адкрытым і бессаромным беззаконнем, гэтыя бімбусы не чапляюць бэджы, каб не быць ідэнтыфікаванымі і не несці адказнасці. Хаця, хто ж у сённяшняй Беларусі прыцягне іх да гэтай адказнасці? Але ўсё роўна баяцца… 

Самае мярзотнае ва ўсім гэтым, што ў “хапунах бяруць удзел не толькі гэтыя шафападобныя бімбусы, але і бімбусіхі, якія не саступаюць бімбусам у жорсткасці і спрытнасці, у нянавісці да чалавека. Такое адчуванне, што ўся Беларусь рухаецца ў нейкую прорву маразма, беззаконня і адчаю. Адчаю ад таго, што сёння нічога не можаш рэальна супрацьпаставіць гэтым бімбусам і бімбусіхам, той сістэме, якая іх парадзіла і выхавала сапраўднымі монстрамі на дзвюх нагах. Нават праваабаронцы не раюць звязвацца з гэтымі “праваахоўнікамі, бо ніякай управы на іх сёння няма. 

Вось толькі цікава, абмяжуецца Генпракуратура і яе начальнік Рыгор  Васілевіч толькі вербальнымі рэфлексіямі на адбытае, як ён тое зрабіў пасля 3 ліпеня, ці да яго, нарэшце, дойдзе, што пракуратура абавязана сачыць за выкананнем закону, стаяць на яго абароне, а не быць чарговым карным органам і рабіць захады для пераадолення беззаконня з боку гэтых чарнасоценцаў?

Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў настойвае на тэрміновай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым. Мне асабіста падаецца гэтая ідэя  бессэнсоўнай. Дастаткова ўзгадаць, што казаў Куляшоў пасля “чорнай нядзелі 19 снежня 2010 году. Гэта ён з вялікім гонарам заяўляў пра сваю асабістую адказнасць за адбытае, гэта ён, калі верыць міліцэйскаму генералу, “кантраляваў сітуацыю і “забяспечваў парадак у цэнтры сталіцы. Удакладнім – дубінкамі, арыштамі і збіццём бяззбройных.

Навошта сустракацца з асобай, якая сама атаясамлівае ўсю “праваахоўную сістэму ў Беларусі? Ці не з загада і са згоды менавіта Куляшова са скуры лезуць усялякія Яўсеевы ды Грышчанкі, каб прадэманстраваць сваю адданасць і незаменнасць для дзеючага кіраўніцтва краіны, аддаючы загады хапаць, біць, арыштоўваць і самі беручы ў гэтым удзел? Успомнім, дарэчы, як узімку той самы Яўсееў нагой “выхоўваў фотакарэспандэнта Радыё Свабода Уладзю Грыдзіна. І не тое што не панёс за гэта пакаранне ці хоць самае малое спагнанне, але пайшоў Яўсееў на вялікае службовае павышэнне. Сістэма ўхваляе такіх сваіх служакаў і санкцыянуе такія іх паводзіны, так што здзіўляцца тут няма чаму.

Вось толькі працаваць у Беларусі журналісту (а не прапагандысту з афіцыйных медыя) робіцца ўсё цяжэй. Цяпер галоўнае – вытрываць, не зламацца, не адчаяцца і… не з’ехаць з краіны, як бы мярзотна тут не было. Усё кепскае калісці заканчваецца, гэта закон існавання. І інакш быць не можа. Галоўнае – дачакацца і дапамагчы наблізіць гэты час. Кожны на сваім месцы. Мы - праз сваю працу – працу Журналіста.

 

Каментаваць