Пустабрэхі на “Еўрабачанне”

Трыумфальна для нашага земляка, грамадзяніна Нарвегіі Аляксандра Рыбака, скончыўся 54-ы конкурс “Еўрабачанне–2009, які сёлета праводзіўся ў Маскве.

І выбітная, чаканая для многіх з нас перамога гэтага таленавітага хлопца — ураджэнца Беларусі — крыху суцішыла маё непрыхаванае абурэнне каментарамі дзвюх асоб, якія праз эфір БТ даводзілі да беларусаў тое, што адбывалася ў паўфіналах і фінале найбуйнога музычнага конкурсу на кантыненце.

Ужо не першы год “тэлезорка БТ Дзяніс Кур’ян і галава “Еўрафэсту Аляксандр Ціхановіч па-за кадрам каментуюць выступы канкурсантаў. І кожны раз гэтыя дзве персоны здзіўляюць сваёй безапеляцыйнасцю, часам нават грубасцю і непавагай да тых жа ўдзельнікаў конкурсу, падаючы сябе нібы ісціна ў апошняй інстанцыі, цалкам забыўшыся на элементарную культуру і на тое, што перад экранамі телэвізараў іх слухаюць многія тысячы суайчыннікаў. У другім паўфінале “на гарэхі даставалася амаль усім спевакам і іх камандам. Асабліва мяне “парадаваў Ціхановіч перад выступам эстонскай спявачкі (якая запомнілася даволі прыгожай песняй, і ў выніку заняла другое месца).

Увогуле, у мяне складвалася ўражанне, што Ціхановіч з Кур’янам не каментуюць конкурс для шматлікай беларускай тэлеаўдыторыі, а сядзяць недзе ў кнайпе і цешацца дзеля ўласнага задавальнення, не абмяжоўваючы сябе ў непрыстойнасцях і тупаватых кпіўках.

Прынамсі, у мінулыя гады ў мяне была магчымасць выбраць, чые каментары слухаць, бо тады яшчэ трансляваліся жыўцом буйныя расійскія тэлеканалы, і замест каментараў беларускіх “зорак можна было слухаць больш салідныя і прафэсійныя разважанні спецыялістаў з усходняй суседкі. Сёлета расійскія каналы “з вялікай найвышэйшай крыўды адрубілі, і альтэрнатывы тутэйшым “рупарам аб’ектыўнасці не засталося, а гук праз кожную песню ў чаканні наступнага выступу выключаць — справа цяжкая і няўдзячная, шкодная і для самой тэхнікі. Відаць, давядзецца абзавесціся “талеркай, каб пазбавіць сябе “задавальнення і наступным разам гвалціць уласны слых і мазгі “каментарамі такіх вось “аўтарытэтаў…
 
Каментаваць