Разбуранае жыццё

Я гляджу на здымкі Алёшы Нізава, апублікаваныя на tut.by, і ў душы ўсё пераварочваецца. Гэты дваццацігадовы маладзён адным момантам пазбавіўся мамы і таты. І любага сабачкі. Не па сваёй волі, не па сваёй віне. У адзін момант жыццё гэтага юнака пераўтварылася ў пекла. Як жа жахліва часам людзьмі распараджаецца лёс.



Пра тую страшэнную трагедыю пісалі, бадай, усе медыйныя сродкі нашае краіны. Раніцай 8 лістапада ў Мінску кіроўца Audi A8 літаральна скалашмаціў 5 аўтамабіляў. У выніку здарэння загінулі два чалавекі і сабака. Пазней стала вядома, што кіроўцйа незадоўга да аўтакатастрофы нанес некалькі нажавых раненняў сваёй жонцы і сваім дваім дзеткам.

Ахвярамі аўтакатастрофы, як вы разумееце, сталі самыя блізкія людзі Алёшы. Ён застаўся адзін. Не, не зусім, засталася яшчэ і бабуля, пра якую ён цяпер таксама мусіць клапаціцца, бо можна зразумець, у якім стане яна знаходзіцца.

Немагчыма сабе ўявіць, што перажывае цяпер гэты малады чалавек, на ранку жыцця страціўшы тых, хто аб ім клапаціўся, хто яго любіў і каго любіў ён. Страшна, неспасцігальна страшна.

Можна спекуляваць на тэму, ці магло ўсё пайсці інакш пасля таго, як той, хто зладзіў гэтую жахлівую катастрофу, быў бы затрыманы яшчэ тады, калі прыйшоў у дзіцячы садок з нажом. Калі б супрацоўнікі праваахоўных органаў адрэагавалі своечасова і адэкватна.

Зараз юрысты разважаюць, што для затрымання будучага забойцы не было падставаў прававога характару. Пардон, але ў праваахоўнікаў заўжды знаходзяцца “юрыдычныя і прававыя падставы” для вокамгненнага прэвентыўнага затрымання і арышту на шматлікія суткі маладых і не вельмі апанентаў улады, якія ці то “мацюкаюцца” Бог ведама дзе, ці то “адпраўляюць натуральныя патрэбы ў грамадскіх месцах”. І тут насамрэч прававыя моманты не існуюць ні для “праваахоўнікаў”, ні для судоў.

А вось з’яўленне з нажом у дзіцячай установе, аказваецца, правапарушэннем не з’яўляецца. Пасля чаго ідзе панажоўшчына і аўтатрагедыя з такім жахлівым вынікам.

Хочацца пажадаць Алёшу мужнасці, вытрымкі і цярпення, заспакаення. Хаця, як казаў вядомы герой слыннага савецкага серыяла пасля забойства маладога міліцыянта, “какое тут может быть спокойствие”.

Зараз галоўнае, каб у Лёшы аказаліся блізкія людзі, сваякі, сябры, якія б маглі яму дапамагчы пераадолець гэтую жахлівую трагедыю ды яе наступствы. Каб маладзён адчуў, што не застаўся пакінутым у гэтым жыцці ў выніку такой страшэннай недарэчнасці. Дай Бог, каб ты, Аляксей, апынуўся пад аховаю Усявышняга. Такога выпрабавання немагчыма пажадаць і ворагу.

Жыццё працягваецца, і ты, Лёша, цяпер мусіш пражыць яго і за сябе, і за тваіх так недарэчна і так заўчасна пакінулых гэты свет матулю і тату. Ты проста абавязаны гэта зрабіць, прычым так, каб яны, назіраючы за табою з Нябёсаў, ганарыліся табою. Веру ў тваю мужнасць, хоць мы і не знаёмыя. Але ў душы – побач. Трымайся, хлопча!

Дапамагчы Аляксею можна, пералічыўшы грашовыя сродкі:

ОАО "АСБ Беларусбанк"

Филиал 529/112 ОАО "АСБ Беларусбанк"

МФО 153001720, УНП 100348175

Адрес:

г. Минск, пр. Независимости, 91.

Код филиала Вкладополучателя: 720

Транзитный счет: 3819382100776

Низов Алексей Андреевич

БЕЛОРУССКИЕ РУБЛИ

Транзитный счет 3819382100776

на благотворительный счет № 000068

в отделении №529/112

 

Каментаваць