Сардэчна запрашаем, альбо Гэць за краты!

Любяць у Беларусі прымаць гасцей. Асабліва не разбэшчаныя высокімі візітамі ў Сінявокую тутэйшыя ўлады. Кожны такі візіт пераўтвараецца ў нешта неверагоднае. А калі прыязджае самы высокі госць-спонсар, то тут ужо поўны гратэск!

Вось і цяперашні прыезд у Мінск новага-старога прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна вызначаецца не толькі перакрыццём цэнтральных магістраляў на шляху картэжу “крамлёўскага небажыхара, але і надзвычайнымі мерамі бяспекі. У першую чаргу, бяспекі палітычнай.

Падаецца, што беларускія спецслужбы, нібы нячысцік ладану, баяцца моладзь. Інакш чым патлумачыць той факт, што напярэдадні прыёму высокага маскоўскага госця за кратамі апынуліся актывісты апазіцыйных арганізацый, маладыя людзі, якіх хапалі на ўласных кватэрах ці проста не выпускалі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна нават пасля таго, як яны ўжо адбылі адміністратыўныя арышты. На маладзёнаў зноў складалі пратаколы паводле самага папулярнага сярод “сілавікоў артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за тое, што тыя нібыта брыдкасловілі ў грамадскіх месцах.

Пяць-дзесяць сутак арышту для “адмарозкаў — і будзьце спакойныя, шаноўны Уладзімір Уладзіміравіч, ніякая “пятая калона не перашкодзіць Вашаму файнаму часаправоджанню ў сталіцы Цэнтра Еўропы! Сярод “нейтралізаваных апынуліся і актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту, і грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь, і нават сябры незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі.

Дарэчы, паплечнікі апошніх вельмі яскрава выказалі сваё стаўленне як да арышту таварышаў, так і да візіту “галоўнага па Расіі шляхам вывешвання не вельмі цэнзурнага, але красамоўнага эмацыйнага банеру з указаннем дакладнага кірунку руху на шляху з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск, па якім меў ехаць УУП да свайго візаві АРЛ.

Вось дык справа. Для ўсходніх гасцей — “сардэчна запрашаем з хлебам-соллю, а для тутэйшых “няўклюдаў — “гэць у вязніцу!. Як гэта ўсё па-сучаснабеларуску! Не, па-новадраздоўску.
 
Каментаваць