Сасіска як норма сучаснага рацыёну

Тое, што адбываецца ў Беларусі пасля майскай дэвальвацыі, б’е па ўсім людзям, але найперш па самым малазабяспечаным шыхтам насельніцтва. Кожны, хто час ад часу альбо рэгулярна бывае ў крамах ці на рынках, заўважае, як сумна стаяць ля прылаўкаў мужчыны і жанчыны сталага веку. Прычым, паўсюдна. Глядзяць на прадукты харчавання, якія яшчэ можна набыць, і не рашаюцца на пакупкі. Бо не па кішэні.

Тое, што адбываецца ў Беларусі пасля майскай дэвальвацыі, б’е па ўсім людзям, але найперш па самым малазабяспечаным шыхтам насельніцтва. Кожны, хто час ад часу альбо рэгулярна бывае ў крамах ці на рынках, заўважае, як сумна стаяць ля прылаўкаў мужчыны і жанчыны сталага веку. Прычым, паўсюдна. Глядзяць на прадукты харчавання, якія яшчэ можна набыць, і не рашаюцца на пакупкі. Бо не па кішэні.

Ці па кашэні, скажыце, набыць пенсіянеру кавалак вэнджанай кілбасы айчыннае (!) вытворчасці, калі ў яго пенсія складае каля 700 тысяч (прычым, не ва ўсіх) беларускіх рублёў, а кілбаса гэтая каштуе 95 тысяч, а то і болей, за кіло? А кавалак ялавічыны, якая цягне ўжо на 50-70 тысяч за той жа кілаграм? А памаранч купіць, калі адна штучка гэтай карыснай заморскай садавіны зацягвае на 5-6 тысяч?

Ну, без кілбасы сыравэнджанае і памаранчаў яшчэ пражыць можна. Але вось днямі давялося назіраць карціну ў адной з невялічкіх мінскіх крамаў. Хударлявая, але жвавая бабулька ўголас абуралася, што хлеб “Майскі ужо каштуе 4 тысячы рублёў за бохан. “Яны што, з імпартнага збожжа на імпартным алеі яго пякуць? Ці з-за акіяну прывозяць? - гучна лямантавала старая.

Іншая кабета сталага веку была больш ціхай. Жанчынка моўчкі аглядала прылавак, дзе былі выкладзеныя вараныя кілбасы ды сасіскі з сардэлькамі па 25-30 тысяч за кіло. Глядзела-глядзела і папрасіла прадавачку ўзважыць… “адну невялічкую сасісачку. На большае ў гаротніцы грошай не хапала, бо да пенсіі, як патлумачыла яна, яшчэ больш за тыдзень, а ў кішэні 20 тысяч засталося. “Хлеба купіла яшчэ заўчора, адна жыву, бохана хопіць да пенсіі. А вось мяса дома няма, стаяць пару бляшанак тушонкі, але гэта зусім ужо на “чорны дзень, калі зубы на паліцу класці можна будзе. А сасісачку звару, крыху макарончыкаў, дык вось і абед, - кажа сціплая пакупніца.

У іншай краме назіраў, як такая ж жанчына прасіла прадаць ёй два яйкі. І вельмі была расчараваная адказам прадаўцоў, што партыя яек паступіла ў пакунках па дзесяць і пятнаццаць штук, таму паштучна яны прадаць гэты тавар не могуць. І параілі старой наведаць краму праз два кварталы, дзе, магчыма, яйкі прадаюць з картонных латкоў, там, маўляў, можна і паштучна папрасіць. Дарэчы, некаторя крамы ўжо нават цэннік на яйкі выстаўляюць паштучны, каб не палохаць пажылы электарат: як тут старым не спалохацца, калі яйкі ўжо каштуюць і 7 500, і 8 300 рублёў за дзясятак?

На адным з рынкаў давялося бачыць, як дзядуля набыў ажно… тры бульбіны. Падаецца, самы сезон збору “другога хлебу, але каштуе “нацыянальны прадукт беларусаў і дзве, і тры, і нават чатыры тысячы за кілаграм. Як гэта патлумачыць? І яблыкі “тутэйшыя у крамах і на рынках танней за шэсць тысяч за кілаграм амаль не знайсці. І гэта ў сезон. А што будзе далей?

Пра рыбу ўжо ўвогуле гаварыць у “прысутных месцах хутка будзе дурным густам, калі ўжо карпы з гаспадарак Мінскага раёну каштуюць па 19 800 рублёў за кілаграм жывой вагі, вэнджаная скумбрыя – па 80 000 – 90 000 за кіло (пра фарэль, сёмгу ці асятра, кошт якіх ужо дзе-нідзе сягае 200 000 за кіло, лепш увогуле прамаўчаць). Нават калі ўжо дзвюхсотграмовая баначка філе кількі пранага пасолу каштуе каля 8 тысяч, то і яе з поўным на тое правам можна прыраўноўваць да далікатэсаў.

Так падаражэлі прадукты харчавання. Але ж зараз гаворка вядзецца і пра павышэнне коштаў на праезд у грамадскім транспарце, і пра рост расцэнак на жыллёва-камунальныя паслугі, пра падаражэнне лекаў у аптэках і гэтак далей. Так, дзяржаўныя мужы абяцаюць павялічыць пенсіі ды стыпендыі, выплаціць кампенсацыі бюджэтнікам, падкінуць па 500 000 “на бульбу тым жа пенсіянерам. Але ці вырашыць гэта ўсе праблемы? Вельмі сумніўна. Відаць, сапраўды беларусам давядзецца “зацягнуць паясы. Толькі вось каб ад такога зацягвання хрыбетнік не пераламіўся. 
 

Каментаваць