Спажыўцы ці быдла бясслоўнае?

Гэтае пытанне я стаўлю, у тым ліку, і да сябе. Бо шмат год з’яўляюся абанентам “Космас-ТВ. Грошы сплачваю своечасова, як кожны нармальны законапаслухмяны грамадзянін. За тое ўсё часцей адчуваю, што мяне, як і многія іншыя тысячы абанентаў гэтага кабельнага ТБ, трымаюць за “лохаў.

Гэтае пытанне я стаўлю, у тым ліку, і да сябе. Бо шмат год з’яўляюся абанентам “Космас-ТВ. Грошы сплачваю своечасова, як кожны нармальны законапаслухмяны грамадзянін. За тое ўсё часцей адчуваю, што мяне, як і многія іншыя тысячы абанентаў гэтага кабельнага ТБ, трымаюць за “лохаў.

Зноў нас, спажыўцоў-гледачоў-абанентаў ніхто не запытаўся, калі з 1 красавіка (і не жартам) з эфіру знялі адразу пяць тэлеканалаў, прычым расійскіх. Гэтым разам, каб, відаць глядач не змог убачыць не карэктавана-кастрыраваную, а арыгіральную праграму “Прожекторперисхилтон па канале ОРТ ці тыднёвую перадачу Марыяны Максімоўскай па РЕН-ТВ. Там, аказваецца, некаторыя вядучыя і журналісты час ад часу дазваляюць сабе “нахабныя вольнасці у дачыненні да афіцыйнага беларускага лідэра. Я не з’яўляюся фанатам расійскіх тэлеканалаў, як і беларускіх, за іх усё большую заідэалагізаванасць, але і там, і там ёсць рэчы, да якіх прынамсі прызвычайваешся.

Не так даўно гэткім жа чынам нас, абанентаў “Космас-ТБ, пазбавілі магчымасці глядзець таксама расійскія тэлеканалы “Док 24 і “НСТ, якія (о, жах які!) дазволілі сабе паказаць фільм Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзідэнт.

Відавочна, што ў Беларусі, якая нібыта афіцыйна (прынамсі, для еўрапейскіх вушэй)  абвесціла курс на лібералізацыю і дэмакратызацыю, дагэтуль, як і ў найгоршай імперска-савецкай мінуўшчыне, застаюцца “держиморды ад цэнзуры.

А ўладальнікам “Космас-ТБ, як і тым, хто забараняе трансляцыю тых ці іншых каналаў, глыбока пляваць на тых, хто плаціць ім грошы, - на нас, абанентаў.

Пра якую свабоду выбару на макраўзроўні ў Беларусі можна казаць, калі людзей пазбаўляюць права выбару на мікраўзроўні – на ўзроўні кнопкі ўласнай тэлескрыні?…  

Каментаваць