Танкамі па народных грошах

Ужо некалькі раз за апошнія дні сталічныя вуліцы нагадвалі ці то перадваенны стан, ці то не ведаю што: праз увесь годад з боку Уручча шыбавалі дзесяткі вайсковых машын, БТРаў і танкаў. Гусенічных. Але нават не тое абурыла мяне, што вайсковыя гульбішчы адбываюцца ў час, калі варта было б эканоміць бюджэтныя сродкі пад час сустветнага эканамічнага крызісу, ад якога Беларусь таксама вельмі моцна пацярпела, але тое, як гэта ладзіцца. 

Шмат месяцаў жыхары дамоў у раёне вуліцы Сурганава, асабліва ўладальнікі асабістых транспартных сродкаў пакутвалі ад таго, што вёўся рамонт гэтай даволі ажыўленай трасы. Нарэшце, працы скончыліся, на дарозе з’явілася новае асфальтавае пакрыццё, усе ўздыхнулі з палёгкаю. Але “нядоўга музыка іграла…

Не ведаю, каму з чыноўнікаў (рэспубліканскіх ці мясцовых) стрэльнула ў галаву пагнаць цяжкія танкі па новапакладзеным асфальце на рэпетыцыю параду, які мае адбыцца 3 ліпеня. Але пасля такога праезду вулічнае пакрыццё нагадвала пасляваенны стан – патрэсканы асфальт, выбоіны на дарозе. І гэта праз кароткі час пасля капітальнага рамонту магістралі! Колькі патрачана бюджэтных грошай і часу, і дзеля чаго?! Няўжо нельга было абраць нейкі іншы маршрут для праезду цяжкога ўзбраення, калі так ужо карціць пабразгаць зброяй у мірны час перад невядомым ворагам? Ці гарадскія чыноўнікі альбо тыя, што накіраваў танкі на новы асфальт, не аддавалі сабе справаздачу, што робяць?

Зараз чынушы розных рангаў (і гарадскія, і мінабаронаўскія) у інтэрв’ю журналістам спіхваюць віну за такую “недарэчнасць адзін на аднаго ці ўвогуле кажуць, што не ведаюць, хто абраў маршрут праезду танкаў і БТРаў па свежа адрамантаванай вуліцы. Адказных, як заўжды, няма. Адзін са сталічных начальнікаў сказаў прадстаўнікам СМІ, што ніхто наноў рэмантаваць дарожнае пакрыццё на вуліцы Сурганава не збіраецца. Дык навошта яго ўвогуле тады рэмантавалі, псуючы нервы простым людзям, якія доўгі час пакуктвалі ад звязаных з рамонтам нязручнасцяў? Ці, можа, пра парад нічога не ведалі?

Нажаль, нічога ў галовах “народных служак ад савецкіх часоў не памянялася…

Каментаваць