Жахлівая трагедыя і чалавечая салідарнасць

Навіна пра страшэнную авіякатастрофу пад расійскім Яраслаўлем, што надарылася ў 16.05 паводле маскоўскага часу 7 верасня, звалілася нібы град у сонечнае бясхмарнае надвор’е. Загінулі 43 чалавекі — каманда хакеістаў, трэнераў і персаналу яраслаўскага “Лакаматыву, у тым ліку тры нашы суайчыннікі — зорка сусветнага хакею, лепшы хакеіст Беларусі Руслан Салей, “надзея лёду Сяргей Астапчук і спецыяліст па фізічнай падрыхтоўцы, ураджэнец Мінска Мікалай Крываносаў.



Навіна пра страшэнную авіякатастрофу пад расійскім Яраслаўлем, што надарылася ў 16.05 паводле маскоўскага часу 7 верасня, звалілася нібы град у сонечнае бясхмарнае надвор’е. Загінулі 43 чалавекі — каманда хакеістаў, трэнераў і персаналу яраслаўскага “Лакаматыву, у тым ліку тры нашы суайчыннікі — зорка сусветнага хакею, лепшы хакеіст Беларусі Руслан Салей, “надзея лёду Сяргей Астапчук і спецыяліст па фізічнай падрыхтоўцы, ураджэнец Мінска Мікалай Крываносаў.

У другой палове дня, калі жахлівая навіна стала дастаяннем грамадскасці, размовы ў людных месцах былі хіба што толькі пра трагедыю лайнера Як–42, які перавозіў каманду “Лакаматыў у Мінск, дзе ўвечары 8 верасня мелася адбыцца першая гульня “чыгуначнікаў з мінскімі дынамаўцамі ў рамках новага сезону чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На “Мінск-Арэне чакаўся аншлаг, бо яраслаўскі “Лакаматыў — прынцыповы супернік нашай лядовай дружыны. Быў…

… Ужо праз колькі гадзін пасля паведамлення пра незваротнае да сталічнай Арэны пачалі прыходзіць людзі. Яны ішлі да позняга вечара, да таго часу, пакуль моцная залева не накрыла горад. Нібы сама прырода аплаквала нелагічную, несправядлівую гібель 43 чалавек, пераважна маладых хлопцаў, якім бы яшчэ жыць ды жыць. Людзі неслі кветкі, знічкі, лампадкі, стаялі моўчкі, плакалі. Мне давялося ўбачыць яраслаўцаў — заўзятараў “Лакаматыву, якія таксама з кветкамі і свечкамі прыйшлі да “Мінск-Арэны, дзе ўжо быў створаны сімвалічны “алтар з майкай “Лакаматыву і сімволікай клубу. Не маладыя, не падлеткі, але мужчыны годнага веку, на выгляд ад сарака да шасцідзесяці, знаходзіліся ў стане прастрацыі; людзі не маглі паверыць, што каманды, дзеля падтрымкі якой на “чужынскай пляцоўцы яны скіраваліся ў далёкі свет, больш няма. Мужчыны не хавалі слёз…



Як плакалі і беларускія аматары хакею, якія цягнуліся да Арэны ўжо і ў прыцемках. І плакалі не толькі па Салею, па Астапчуку, па Крываносаву, плакалі па ўсіх — па чэхах, расіянах, немцах, шведах, людзях іншых нацыянальнасцей, якіх аб’яднала не толькі адзіная каманда — “Лакаматыў, але і агульны трагічны лёс. Каля гары кветак і каля запаленых свечак не было мінчукоў і яраслаўцаў, былі проста людзі. Людзі, якіх напаткала вялікае гора. Людзі, якія ў гэты найцяжкі момант салідарызаваліся і якія былі ў той момант па адзін бок мяжы. Мяжы звычайнай чалавечнасці і небыцця.

Вечная памяць Вам, хлопцы. Памяць пра Вас будзе жыць доўга ў сэрцах Вашых родзічаў, сяброў, знаёмых, а таксама адданых балельшчыкаў. Як дагэтуль жыве гэта памяць пра футбалістаў ташкенцкага “Пахтакора, якія 32 гады таму ляцелі таксама ў Мінск на гульню з тутэйшым “Дынама, толькі футбольным, і якія напаткалі смерць у беларускім небе.

Валадарства Вам нябеснае…

 

Каментаваць