Чаго хочуць дзеці

У чэрвені гэтага году я з'ездзіла на экскурсію па Астравеччыне, якую праводзіў легендарны музыка-краязнавец Аляксей Фралоў. Гэтым летам партыя БХД зладзіла аж дзьве такія экскурсіі, адна з мэтаў каторых - агітацыя паспалітай свядомасці супраць будаўніцтва АЭС у гэтым "найчысцейшым куточку Беларусі". 



У чэрвені гэтага году я з'ездзіла на экскурсію па Астравеччыне, якую праводзіў легендарны музыка-краязнавец Аляксей Фралоў. Гэтым летам партыя БХД зладзіла аж дзьве такія экскурсіі, адна з мэтаў каторых - агітацыя паспалітай свядомасці супраць будаўніцтва АЭС у гэтым "найчысцейшым куточку Беларусі". 

Аматары такіх краязнаўчых тураў ведаюць, што гэта даволі спецыфічны жанр. Аўтобус з ранняга ранку да позняга вечара заяжджае ў самыя аддаленыя куткі, на якія дагэтуль не ступала нага турыста, дзе няма інфраструктуры, ды й  турыстычных аб'ектаў у агульнапрынятым значэньні, лічы, няма... Задача экскурсавода ў такіх турах - дамаляваць словамі тое, што парушыў чалавек. А парушыў чалавек, трэба сказаць, вельмі многа. Штопраўда, і дабудаваў таксама - яркі прыклад гэтаму - шыкоўны неагатычны касцёл у памежных Гервятах. Прыгажосць самога касцёла а таксама саду навокал  яго ўжо даўно складае годную канкурэнцыю "мосарскаму дзіву".  

Бачылі мы і шмат іншых унікальных рэчаў - апісваць і паказваць кожную  тут не ў маіх мэтах. Спынюся на адным з маленькіх эпізодаў вандроўкі - мястэчку Варняны, дзе да нашага часу захавалася ўнікальная плянавая забудова цэнтральнай плошчы і жывапісны парк.

Дык вось, Варнянскі касцёл апынуўся нейкім фантасмагарычным храмам надпісаў.

Надпісы сустракаюць вас ужо пры браме:

Для тых, хто раптам не зразумеў, з адваротнага боку пададзены мастацкі пераклад:

Далей - болей: на дзвярах у храму ты бачыш папярэджанне:

пасля чаго цябе ўжо не здзіўляе тое, што ты бачыш усярэдзіне. А ўсярэдзіне ты бачыш марыінскае дрэва:

На сэрцайках, павешаных на ім, дзеці складаюць просьбы Панне Марыі.

Паколькі усе просьбы ананімныя, я, на свой страх і рызыку, дзялюся з вамі жаданнямі, якія звяртаюць да Неба варнянскія дзеткі.

З вялікім адрывам на першым месцы - наступная просьба:

 

Такіх сэрдцайкаў на дрэве - з дзясятак. Цікава, што большасць з іх запоўненая адным і тым жа почыркам.

 А вось некаторыя іншыя просьбы - няхітрыя і шчырыя. Помню, як у  сёмым класе я таксама пісала нешта такое - па заданні настаўніцы. Вось толькі не помню, каму: Богу ці Дзеду Марозу...  

 

І - наастачу - просьба, пад якой хочацца падпісацца:

Каментаваць