Тры даведкі Васіля Сёмухі

Марыйко, котко золотэньке,
шчырэ дзяку за публікацыю. Усэнько - чыста праўда... Сьвято сьвятом, а мніэ воно заўшэ гуорке, бо усэ помэтаю і сэрцэ шчыэміт і старэчого віэўку нэ звэсэльвяе.
Усёго Вам доброго і найліэпшого додатком. Васіль


Гэтак па-нашаму, па-паляшуцку адгукнуўся Васіль Сёмуха на публікацыю ў НЧ ягоных згадак пра дзяцінства за акупацыяй, а таксама Прамовы з нагоды ўручэння Крыжа кавалера ордэна “За адмысловыя заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія ў 1991 г. 



Марыйко, котко золотэньке,
шчырэ дзяку за публікацыю. Усэнько - чыста праўда... Сьвято сьвятом, а мніэ воно заўшэ гуорке, бо усэ помэтаю і сэрцэ шчыэміт і старэчого віэўку нэ звэсэльвяе.
Усёго Вам доброго і найліэпшого додатком. Васіль


Гэтак па-нашаму, па-паляшуцку адгукнуўся Васіль Сёмуха на публікацыю ў НЧ ягоных згадак пра дзяцінства за акупацыяй, а таксама Прамовы з нагоды ўручэння Крыжа кавалера ордэна “За адмысловыя заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія ў 1991 г. 

Апоч таго, спадар Васіль набраў для мяне некалькі даведак, датычных яго сям'і, і суправадзіў іх камэнтарамі. Усё гэта, зь яго дазволу, зьмяшчаю тут.


1.

С П Р А В К А

Дана настоящая детям САМУХА Сергея Савича, Евгению Сергеевичу САМУХА и Василию Сергеевичу Самуха, в том, что их отец Самуха Сергей Савич с 1941 года держал связь с партизанами и всемерно помогал партизанам. За связь и работу в пользу прартизан, хозяйство Самухи Сергея всё до основания было уничтожено т. е. сожжено, а сам Самуха Сергей Савич и жена его Самуха Мария были расстреляны немецкими захватчиками в 1942 году.

Комиссар бригады им. Пономаренко Брестского соединения

/КРИШТАФОВИЧ/

(Круглая печать)


Каментар уладальніка:

Кшыштафовіч - партыйны дзеяч КПЗБ на Пружаншчыне, пазней – намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР.

Са спасылкай на гэтую Даведку я ў 1967 г. напісаў запыт Міністру замежных спраў Гурыновічу, ці маю я права патрабаваць ад урада ФРГ кампенсацыі за страчаную маёмасць, дастатковую для публікацыі ў Беларусі майго перакладу “Фаўста, і, калі такое права маю, дык прасіў дапамагчы гэтую кампенсацыю зыскаць. У адказ на гэта я і быў выключаны з СП з фармулёўкай: “... за зносіны з замежнымі пасольствамі (???) і спробу выдаць “Фаўста у Мюнхене (???). Супроць выключэння галасаваў адзін В. Вітка, устрымаўся адзін В. Быкаў, усе астатнія – за!!! Копію даведкі мне наадрэз адмовіліся выдаць. Але сама справа, вядома захоўваецца ў архівах СП.

2.

Рэспубліка Беларусь
Хараўскі сельскі Савет народных дэпутатаў
225145. в. Харава
Пружанскага р-на, Брэсцкай вобл.
№ 1369
На № 08.06.2000

С П Р А В К А

Дана Хоревским сельским советом депутатов Пружанского района Брестской области жителю города Минска Сёмухе Василию Сергеевичу в том, что он действительно проживал на оккупированной территории с 22 июня 1941 года по 17 июля 1944 года. Компромитирующих данных не имеется.

Председатель Хоревского сельского Совета депутатов Т. А. Ильяшевич

(круглая печать сельсовета)


Каментар уладальніка:

Даведка з Харавы - самы мілы для мяне дакумет. Якое шчасце, што з пяцігадовага ўзросту аж па васьмігадовы я не скампраметаваў сябе ніякім супрацоўніцтвам з немцамі! Заганныя сувязі ўзніклі толькі ў сталым узросце… Даведка выдадзена ці тое Камітэту па друку, ці тое непасрэдна па просьбе выдавецтва “Мастацкая літаратура.

3.

Ксеракопія стар. 270 – 271 з кнігі “ПАМЯЦЬ. Пружанскі раён

Хутар Ясенец

СЁМУХА Сяргей Савіч
, н. ў 1905, яго жонка СЁМУХА Марыя Васілеўна, н. ў 1906, партызанскія сувязныя, расстраляны ў 1942 ва ўрочышчы Слабудка.

Ксерокопия верна

Зам. Председателя райисполкома И. С. Козорез

(Круглая пячатка)

Каментаваць