Бацьку не абіраюць

Вось і скончыліся прэзідэнцкія выбары. Лукашэнка "элегантна перамог", але гэтая перамога выйдзе яму бокам. Еўрапейскія палітыкі выказаліся за спыненне дыялога і ўвядзенне санкцый, Мядзведзеў усё ж такі павіншаваў Лукашэнку, але не з перамогай, а з вынікамі выбараў. Беларусы ў перамогу Лукашэнкі не вераць. Кандыдаты ў прэзідэнты, ў бальшыні сваёй, сядзяць за кратамі.

Але ж, усё ж такі ў нас Новы год і Раство, для каго каталіцкае, для каго будзе праваслаўнае, а хто і абодва святкуе. Таму, каб не вельмі сумаваць з-за выбараў, проста тое, як рэагуюць на вынікі выбараў аптымісты. Народная творчасць, так бы мовіць. Некалькі анекдотаў.

    * Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі бессэнсоўныя. Для беларусаў Лукашэнка — Бацька, а бацькоў не выбіраюць.

    * Пад час несанкцыянаванага мітынга на плошчы беларускія міліцыянеры знайшлі выбуховыя рэчывы, дымавыя шашкі, арматуру, скелет маманта, магілу Чынгіз-Хана і Святы Грааль.

    * Лукашэнка ў ЦВК:

— Я ж прасіў: не больш за 60 працэнтаў!
Старшыня ЦВК Ярмошына:
— Насяйніка... піріпуталі ма…

    * Калі вынайдуць эліксір бесмяротнасці, увесь свет узрадуецца. І толькі Беларусь хорам скажа "Ёлы-палы!!!"

    * Патрыярх Кірыл павіншаваў Лукашэнку з чарговым пераабраннем. "Госпад галасаваў за Аляксандра Рыгоравіча тройчы", — заявіў ён. Дык вось адкуль ўзяліся лішнія 40 працэнтаў!

    * Беларускія спецслужбы занадта шчыра аднесліся да сваіх абавязкаў і абрынулі Skype ва ўсім свеце.

    * Самы дэмакратычны сродак застацца прэзідэнтам — гэта перасаджаць астатніх кандыдатаў у прэзідэнты.

    * Беларуская народная прыкмета: калі на вуліцы вам далі па мордзе, значыць вы — кандыдат у прэзідэнты.

    * Ад адчаю і безвыходнасці жанчыны ідуць на панэль… А мужчыны — у АМАП.

Каментаваць