Спадар Козік, прайдзіцеся па крамах!

Мяне не тое, што здзівіла, мяне не тое, што абурыла, мяне вельмі занепакоіла заява старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка. Калі я прагледзеў рэпартаж па СТВ, дзе Козік даваў справаздачу перад прэзідэнтам пасля 1 траўня, я зразумеў, што па крамах ён не ходзіць.

Даслоўна ён заявіў: "Прафсаюзы занепакоеныя тым, што рост коштаў часам апярэджвае рост даходаў". Ключавое слова тут: "Часам".

Я б параіў Козіку прайсціся па крамах.

Мяне не тое, што здзівіла, мяне не тое, што абурыла, мяне вельмі занепакоіла заява старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка. Калі я прагледзеў рэпартаж па СТВ, дзе Козік даваў справаздачу перад прэзідэнтам пасля 1 траўня, я зразумеў, што па крамах ён не ходзіць.

Даслоўна ён заявіў: "Прафсаюзы занепакоеныя тым, што рост коштаў часам апярэджвае рост даходаў". Ключавое слова тут: "Часам".

Я б параіў Козіку прайсціся па крамах.

Крама "Семела" на праспекце Незалежнасці. Раніцай нейкі малады чалавек п'е каву. Размаўляе з некім па мабільніку, а потым зрываецца: "Падлы, казлы (далей —нецэнзурна). Беларусь выратуе толькі кілер! Гэтага (нецэнзурна) мачыць трэба!". Мабыць, нейкі расіянін сутыкнуўся з беларускімі рэаліямі ці то ў галіне бізнесу, ці то ў нейкай іншай галіне.

Крама "Шчодры". Плошча Перамогі. Дзядзечка глядзіць на цэннікі цыгарэт і кажа: "З такімі цэнамі я хутка кіну паліць". "Даўно пара" — адказвае прадаўшчыца.

"Рублеўскі". Бабуля глядзіць кошты на хлеб. "З такімі коштамі я хутка сама ў краме красці буду. На пенсію купіць — ну ніяк".

Малады чалавек у "Кароне" (і гэта гіпермаркет!) кажа: "Блін, аддаў 100 тысяч — ну, фактычна нічога ж не купіў!".

У аўтобусах і трамваях я не раз бачыў на свае вочы: кантралёры саромеюцца штрафаваць безбілетнікаў. А чаго рабіць: грошай няма і не прадбачыцца.

Цікава тое, што нават вядомыя людзі павінны эканоміць. Эканаміст Леанід Заіка нават выказаў падзяку у інтэрв'ю інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" беларускаму ўраду за тое, што яно "перасадзілі нас на косткі". Гэта значыць, ён цяпер купляе супавыя наборы замест нармальнай курыцы. І апранаецца ў сэканд-хэнд ва Украіне.

А што рабіць таму, каму ва Украіне рабіць няма чаго, паколькі нават грошай на паездку туды няма?

Анатоль Лябедзька напярэдадні 26 красавіка наведаў Астравецкі раён. Вёскі Вароны і Газа. Лябедзька жахнуўся. "Усюды мы размаўлялі з людзьмі, і хачу сказаць, што людзі вельмі расчараваныя. Усе скардзяцца на нялёгкае жыццё, на высокія кошты. У сельскіх крамах ляжыць каўбаса. Ужо пакрытая цвіллю, збялелая, па сто тысяч рублёў. Яе ж у сельскай краме ніхто не купіць! Няма такіх заробкаў!", — абураецца Лябедзька.

Так што, спадар Козік, прайдзіцеся па крамах!

Каментаваць