Афіцыйны ўзровень беспрацоўя — 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец сакавіка 2013 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец сакавіка 2012 года — 0,7%). Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.



У эканоміцы ў I квартале 2013 года было занята 4 млн. 539,8 тыс. чалавек, што на 1% менш, чым у I квартале 2012 года. Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец сакавіка 2013 года склала 25,3 тыс., што на 18,3% менш, чым на канец сакавіка 2012 года, і на 3,3% менш, чым на канец лютага 2013 года. 



Арганізацыямі Беларусі (за выключэннем малых і мікраарганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у I квартале гэтага года было прынята на працу 175,1 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 10,2 тыс. чалавек, звольнена па розных прычынах 183,9 тыс. чалавек. З агульнай колькасці звольненых 7,1% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1% — у сувязі са скарачэннем колькасці ці штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацыі.

Каментаваць