Алег Гайдукевіч — пра «Чарнобыльскі шлях»: «Але чорт з ім!»

Першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч звярнуўся да арганізатараў традыцыйнага мерапрыемства «Чарнобыльскі шлях», якое праводзіцца 26 красавіка.
 
Алег Гайдукевіч у студыі Еўрарадыё.

Алег Гайдукевіч у студыі Еўрарадыё.


“Ніколі не разумеў гэтага мерапрыемства, а дакладней, яго мэтаў, — піша палітык у звароце. — Але чорт з ім, будзем лічыць гэта рытуалам апазіцыі, калі некалькі соцень чалавек блукаюць па вуліцах”.

Ліберальна-дэмакратычная партыя прапануе арганізатарам акцыі сабраныя на арганізацыю мітынгу грошы выкарыстаць не на яго “з хаджэннем са званом па праспекце”, а перадаць чарнобыльцам ці дзецям, ці на адкрыццё музею і бюста пісьменніку Алесю Адамовічу на Магілёўшчыне. Таксама ў звароце прапануецца арганізатарам “Чарнобыльскага шляху” паўдзельнічаць у рэспубліканскім суботніку. Як піша Алег Гайдукевіч, такі крок паспрыяе яднанню розных палітычных сіл.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць