Беларусь трапіла ў дзясятку краін з самай нізкай цаной здабычы біткоіна

Беларусь заняла сёмае месца ў спісе краін свету, дзе майніць крыптавалюту выгадней за ўсё.
Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com


Каб атрымаць адзін біткоін, у Беларусі спатрэбіцца выдаткаваць 2177 долараў ЗША. Такі вынік дало даследаванне кампаніі Elite Fixtures, піша "Хартыя'97" са спасылкай на International Business Times.

Найменшыя выдаткі на здабычу крыптавалюты — у Венесуэле: там на майнінг 1 биткоина спатрэбіцца выдаткаваць 531 долар. Следам ідуць Трынідад і Табага (1190), Узбекістан (1788), Украіна (1852), а таксама Кувейт і М'янма (у абодвух — 1983).

Самымі дарагімі біткоіны будуць для жыхароў Паўднёвай Карэі — 26 179 долараў ЗША за адзінку крыптавалюты.

Для параўнання, у Расіі за майнінг 1 біткоіна давядзецца выкласці 4675 долараў, у Польшчы — 6931, у Латвіі — 7 122, у Літве — ў 5155. У ЗША намайніць 1 біткоін можна за 4758 долараў, у Кітаі — 3172, у Нямеччыне — 14 275 .

Кошт электраэнергіі, неабходнай для майнінгу, у розных краінах вызначылі на аснове інфармацыі ўрадаў, мясцовых энергетычных кампаній і Міжнароднага энергетычнага агенцтва.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць