Беларусь просіць у МВФ новы крэдыт

Беларусь звярнулася ў Міжнародны валютны фонд за фінансавай падтрымкай. Пра гэта паведаміў 5 сакавіка журналістам кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс, падводзячы вынікі працы місіі. Беларусі для правядзення перамоў па праграме спатрэбіцца прыняць комплексны план і стаць на шлях глыбокіх рэформаў, адзначыў ён.

Пры гэтым кіраўнік місіі МВФ упэўнены, што Беларусь здольная пагашаць свой доўг перад фондам і іншымі знешнімі крэдыторамі, перадае БелТА.

Крыс Джарвіс таксама лічыць карысным для беларускай эканомікі тое, што ўрад і Нацыянальны банк Беларусі дамагліся зніжэння інфляцыі і памяншэння дысбалансу.

На думку кіраўніка місіі МВФ у Беларусі, у гэтым годзе ёсць добрыя перспектывы для пэўнага аднаўлення беларускай эканомікі.

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч лічыць, што Беларусі выгадней за ўсё браць крэдыт у МВФ. МВФ выдае крэдыт на доўгі тэрмін і пад параўнальна малыя працэнты, да таго ж крэдыт МВФ з'яўляецца мэтавым, растлумачыў ён.

Паводле telegraf.by

Каментаваць