Беларусам давядзецца заплаціць ва Украіне падатак за тавар

Гаворка ідзе пра тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Украіны як у ручной паклажы, гэтак і ў багажы, паведамляе «Радыё Свабода».
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак



Абмежаванні на ўвоз тавараў ва Украіну з-за мяжы распаўсюджваюцца і на транзітных пасажыраў з Беларусі. Гэта прадугледжвае новы закон, прыняты ва Украіне.

Дзяржаўная фіскальная служба Украіны паведамляе, што абмежаванні на ўвоз тавараў з-за мяжы на ўкраінскую мытную тэрыторыю распаўсюджваюцца і на грамадзян Беларусі, якія здзяйсняюць свае падарожжы праз Украіну. Гаворка ідзе пра тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Украіны як у ручной паклажы, гэтак і ў багажы.

Згодна з новымі правіламі, без ападаткавання можна перавозіць праз тэрыторыю Украіну тавары, сумарны кошт якіх не перавышае эквівалент 500 еўра, а іхная вага не перавышае 50 кіляграмаў.

У той жа час, пры паездках праз тэрыторыю Украіны адзін раз у тры дні, за такія тавары давядзецца сплаціць падатак на дабаўленую вартасць.

Правілы падаткаабкладання тавараў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі праз паветраныя пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы Украіны, не змяніліся. Бязмытны парог складае 1000 еўра.

Каментаваць