Беларусаў абавяжуць аплачваць цеплавую мадэрнізацыю жылля

Распрацаваны праект указа аб правядзенні цеплавой мадэрнізацыі жылля знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Пра гэта паведаміў 15 студзеня галоўны інжынер Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Ігар Ганчарык.

Пакуль, паводле яго слоў, у Беларусі забаронена цеплавая рэабілітацыя пры капітальным рамонце. Аднак падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае цеплавую мадэрнізацыю жылых дамоў. Ужо вызначаны механізм фінансавання мадэрнізацыі.

«Прадугледжаны розныя крыніцы, у тым ліку крэдытаў, ЕБРР выдзяляе фінансаванне ў памеры 20 млн еўра. Жыхары будуць абавязаны ўдзельнічаць», — сказаў Ігар Ганчарык, перадае БелТА.

Працэнт пакрыцця жыхарамі кошту цеплавая мадэрнізацыя будзе залежаць ад меркаванага эканамічнага эфекту. Пры максімальным комплексе мяркуецца ўсталяваць пакрыццё 20% выдаткаў насельніцтва, а 80 % — пойдзе з бюджэту.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць