Беларускія акадэмікі будуць вывучаць ЖКГ?

Пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі створаны Навукова-даследчы цэнтр жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які зоймецца пытаннямі інавацыйнай мадэрнізацыі галіны.
Дырэктар Цэнтра Вадзім Кіцікаў адзначыў, што без аналізу і абагульнення сусветнага досведа вытворчасці і паслуг у камунальнай сферы, навуковага планавання сістэмы тэхналогій і тэхнічных сродкаў нельга казаць аб эфектыўнасці ўкаранення.

Асноўныя задачы зноў створанай установы былі пазначаныя на нарадзе ў намесніка Прэм'ер-міністра Анатоля Калініна. У прыватнасці, адно з першых заданняў звязана з даследаваннем і абгрунтаваннем параметраў надзейнасці і энергаёмістасці ліфтаў у жыллёвым сектары. Пачынацца яго выкананне будзе з дэталёвай прапрацоўкі тэхнічных патрабаванняў для ліфтаў новага пакалення.

Стварэнне Цэнтра дазволіць не толькі аб'яднаць патэнцыял вучоных, але і накіраваць яго ў патрэбнае рэчышча, распрацоўваць канкрэтныя доўгатэрміновыя праекты і падрыхтоўваць ўмовы для іх ўкаранення.

— У планах стварэнне шасці навукова-даследчых аддзелаў, чатыры з якіх з'явяцца ў першую чаргу: эканомікі, жыллёвай гаспадаркі, рэсурсаў і навукова-тэхнічнага развіцця, інфарматызацыі ЖКГ. Штат будзе мяняцца ў адпаведнасці з фундаванымі заданнямі і праграмамі, хоць касцяк калектыву фармуецца ўжо цяпер. Асноўнае месца дыслакацыі Цэнтра ў Акадэмгарадку. Цяпер ідзе працэс фармавання, і ў бліжэйшы год мы плануем ўвайсці ва ўсталяваны рэжым працы, — распавёў Вадзім Кіцікаў.

Паводле thinktanks.by

Каментаваць