Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларусы кампенсуюць 69,2% выдаткаў на камуналку

У МАРТ паведамілі, што гэта ацэначны паказчык на гэты год, па выніках года ён будзе пералічаны і ўдакладнены з улікам фактычных выдаткаў камунальнікаў на ЖКП.

Запланаваны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ЖКП разлічваецца на чарговы фінансавы год без уліку ільгот, якія прадастаўляюць асобным катэгорыям насельніцтва. Да прыкладу, на 2016 год плануемы ўзровень кампенсацыі затрат на жыллёва-камунальныя паслугі прагназаваўся на ўзроўні 60,9%, а пасля пераразліку фактычны ўзровень кампенсацыі склаў 60,7%, піша thinktanks.by са спасылкай на tut.by.

Пры гэтым пры разліку гэтага паказчыка ўлічваюцца асноўныя ЖКП (тэхабслугоўванне жылога дома, халоднае водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, тэхабслугоўванне ліфта, газазабеспячэнне, электразабеспячэнне), а таксама санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, тэхнічнае абслугоўванне запорна-перамоўных прылад жылога дома, электразабеспячэнне на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, за выключэннем ліфтаў, электразабеспячэнне на працу ліфтаў у шматкватэрных жылых дамах.

Нагадаем, беларусы ўжо ў наступным годзе павінны выйсці на 100% плату за жыллёва-камунальныя паслугі (акрамя ацяплення). Дасягнуць іх поўнай аплаты, як плануецца, атрымаецца пасля чарговай індэксацыі 1 снежня й штогадовага падаражэння камуналкі з 1 студзеня ў межах 5 долараў.

З улікам ацяплення, па прагнозах МАРТ, на канец 2017 года ўзровень пакрыцця насельніцтвам комплексу камунальных паслуг вырасце да 74,8%. Да канца 2018 года гэты паказчык дасягне 85%, да 2020 года будзе 93,3%, а вось плануемыя 100% дасягнуць можна будзе толькі ў 2025 годзе.

У апошні раз тарыфы на ЖКП у Беларусі праіндэксавалі з 1 верасня — на 8%.

Каментаваць